ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

biskup2Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”!
Сярод разнастайных спраў сённяшняга свету Пан Бог прапануе ўсім нам на момант затрымацца і паглыбіцца ў радасны роздум над сэнсам стварэння. Нагодай да гэтага з’яўляецца нараджэнне Божага Сына, Езуса Хрыста, які – пасланы ў свет у постаці маленькага Дзіцяці – здзейсніў найвялікшую справу ў гісторыі чалавецтва
Уваходзячы ў чарговы раз у перажыванне радасці свят Божага Нараджэння, мы хочам, сапраўды ўглядаючыся ў Хрыста, нанова адшукаць сэнс свайго жыцця.: не ў вялікіх справах гэтага свету і штодзённай мітусні, а ў поўным веры паглыбленні ў прысутнасць Бога і Яго пакорнае прабыванне сярод нас у асобе нованароджанага Дзіцяці.
Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас любоўю і радасцю, умацуе сувязі ў Вашых сем’ях і асяроддзях, а таксама зробіць Вашы сэрцы і сумленні больш чулымі да клопату аб кожным чалавечым жыцці, аб выхаванні маладога пакалення, аб лёсе пажылых, хворых, церпячых і беспрацоўных людзей.
    Няхай сёлетняе святкаванне нараджэння Збаўцы, якое напаўняе нас радасцю і адкрытасцю на іншага чалавека, прынясе Вам і Вашым блізкім супакой у сэрцы.
    Увойдзем з надзеяй на невядомыя шляхі новага 2019 года, запрашаючы Пана ў сваю штодзённасць. Жадаю, каб ласка і супакой ад Бога Айца і ад Яго Сына Езуса Хрыста былі з намі ўсімі!
   
    З пастырскім бласлаўленнем
   
    Аляксандр Кашкевіч
   Біскуп Гродзенскі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.