ГРОДНА
Пятніца,
03 мая 2024 года |
Падарожжа па святых месцах
У жніўні бягучага года наш пробашч кс. Здзіслаў Пікула арганізаваў для парафіян двухдзённую экскурсію па знакамітых касцёлах Беларусі. Група вернікаў у складзе 45-ці чалавек наведала 8 гістарычных помнікаў архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай.
У 1-шы дзень мы наведалі Будслаў, дзе атрымалі бласлаўленне на шчаслівае падарожжа. Упалі ў касцёле ніцма, давяраючы свой шлях Маці Божай у цудоўным абразе. Затым адправіліся ў Мосар. Там нас здзівіла прыкасцёльная тэрыторыя, засаджаная рознымі дрэвамі, кустамі і кветкамі. Далей маршрут пралягаў да возера Нарач. Адпачыўшы, вырушылі ў Міхалішкі. Тут мелі прыпынак на начлег. Сардэчна ўдзячныя мясцовым вернікам за шчодрую гасціннасць. †
У 2-гі дзень падарожжа наведалі парафію Варняны, дзе чвэрць стагоддзя служыў наш пробашч. Парафіяне сустракалі былога душпастыра з вялікай радасцю, са слязьмі на вачах. Затым мы прыбылі ў Гервяты. Не хопіць слоў, каб перадаць усю прывабнасць гэтага маляўнічага месца! Касцёл проста патанаў у разнастайнай зеляніне. Перад тым, як зайсці ў святыню, разам з нашым пробашчам памаліліся на магіле яго сябра, былога мясцовага душпастыра кс. Леаніда Несцюка. У Астраўцы нас сардэчна прывітаў кс. дэкан Юзаф Багдзевіч. Ён з гонарам распавёў групе пра гісторыю тутэйшай святыні.
Апошнім прыпынкам на нашым шляху стаў Гудагай.
У мясцовым касцёле кс. Здзіслаў адправіў св. Імшу, паблаславіўшы групу на добрую дарогу дадому.
Вернікі засталіся вельмі задаволены падарожжам, падчас якога маглі разам адпачыць, а галоўнае – духоўна ўзбагаціцца. Бязмежна ўдзячныя за гэта пробашчу кс. Здзіславу Пікулу! Няхай Бог аддзячыць яму за ахвярную душпастырскую працу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 243 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.