ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Варта ведаць (134)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў дырэктарам рэдакцыйнай дырэкцыі Дыкастэрыі па справах камунікацыі д-р. Андрэа Тарніэлі. Гэта вядомы ватыканскі аглядальнік, які на працягу апошніх гадоў працаваў у італьянскім часопісе “La Stampa”. Святы Айцец таксама зацвердзіў на пасадзе новага адказнага дырэктара часопіса “L’Osservatore Romano”. Ім стаў праф. Андрэа Монд – пісьменнік і эсэіст, спікер семінараў на тэму хрысціянства і літаратуры ў папскіх універсітэтах, выкладчык рэлігіі. Менавіта ён разам з вучнямі падрыхтаваў разважанні Крыжовага шляху, які Пантыфік узначаліў у Вялікую пятніцу 2018 года ў рымскім Калізеі.

    ☞ У санктуарыі Маці Божай з Санта-Крус у Аране (Алжыр) кард. Анджэла Бечу абвясціў бласлаўлёнымі 19 мучанікаў. Яны былі забіты за веру ісламскімі тэрарыстамі ў сярэдзіне 1990-ых гадоў. Падобны абрад упершыню адбыўся ў самой краіне і ў Паўночнай Афрыцы. Гэта таксама першыя ўзнесеныя да хвалы алтара мучанікі, якія загінулі ад рук мусульманскіх фанатыкаў у нашыя часы.
   
   ☞ “Галасы тых, хто на майскім рэферэндуме выступаў супраць абортаў, былі праігнараваны”, – пішуць біскупы Ірландыі ў пасланні, апублікаваным на апошнім пленарным пасяджэнні епіскапату. Падчас парламенцкіх дэбатаў па гэтым пытанні не прынята да ўвагі выснова аб прадухiленнi аборту незалежна ад расы, полу ці інваліднасці дзіцяці. Не улічана таксама прапанова, каб жанчыны, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, мелі магчымасць атрымаць інфармацыю аб альтэрнатыўных рашэннях. Такім чынам, абвешчана аб стварэнні спецыяльнага савета па гэтых пытаннях, які распачне працу ў сакавіку 2019 года.
   
   ☞ Дабрачынны вечар у падтрымку Украінскага каталіцкага ўніверсітэта адбыўся ў Міжнародным выставачным цэнтры ў Кіеве. Яго традыцыйна з 2008 года арганізуе круг кіеўскіх сяброў УКУ. Штогод на вечары фарміруецца ганаровы камітэт, у які ўваходзяць вядучыя царкоўныя дзеячы, палітыкі, бізнесмены, мастакі. У рамках мерапрыемства праходзіць аўкцыён і латарэя. Сёлета на дабрачынным вечары было сабрана каля 600 тысяч грывень. Агульная сума ахвяраванняў склала рэкордныя 12,5 мільёнаў грывень.
   
   ☞ Папскаму акаўнту ў сацыяльнай сетцы Твітэр споўнілася 6 гадоў! Першы запіс на гэтай інтэрнэт-пляцоўцы быў змешчаны Святым Айцом Бенедыктам ХVІ амаль праз 82 гады пасля першай трансляцыі выступлення папы Пія XI, якую ажыццявіла ўжывую толькі адкрытае тады Ватыканскае радыё. Сёння папскі акаўнт працягвае весці Святы Айцец Францішак. На аднаўленні яго старонкі падпісаны больш за 47 мільёнаў карыстальнікаў. Такая форма зносін біскупа Рыма са светам даступна на некалькіх мовах.

credo.pro; kai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.