ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (180)
Папа Францішак
Вядома, што бацька падману, д’ябал, заўсёды выбірае падзелены і сварлівы люд. Ён майстар падзелу і баіцца асоб, якія вучацца працаваць разам. Гэта крытэрый для адрознення людзей: будаўнікоў мастоў і будаўнікоў сцен. Будаўнікі сцен, якія сеяць страх, спрабуюць раздзяліць і напалохаць. Вы ж хочаце быць будаўнікамі мастоў. Вучыце нас, што сустрэча не азначае таго, што ўсе мы павінны пераймаць адно аднаго, думаць і жыць аднолькава, паўтараць тыя самыя рэчы – так робяць папугаі. Сустрэцца – значыць умець рабіць штосьці іншае – увайсці ў культуру сустрэчы. Гэта пакліканне і запрашэнне быць адважнымі, каб падтрымліваць супольную мару, да якой імкнёмся. І яна не перакрэслівае нас, а ўзбагачае. Гэта цудоўная мара, здольная задзейнічаць усіх. Мара, дзеля якой Езус аддаў сваё жыццё на крыжы, а Святы Дух сышоў і агнём Пяцідзесятніцы пазначыў сэрца кожнага мужчыны і жанчыны, тваё і маё сэрца, у надзеі, што ў ім знойдзе месца, каб расці і развівацца.
Фрагмент прамовы падчас адкрыцця СДМ у Панаме, 24.01.2019 †

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Задумаемся над такімі прыгожымі словамі: „Ён, як бацькаў сын, служыў разам са мною дзеля пашырэння Евангелля” (Флп 2, 22). Яны адкрываюць нам штосьці з таямніцы Касцёла: гэта незвычайная супольнасць, асаблівая, дзе людзей паміж сабой яднаюць вельмі блізкія і моцныя, амаль сямейныя вузы. У Касцёле мы ўсе служым адзін аднаму і такім чынам дзейнічаем для супольнай карысці, для справы самога Хрыста і Яго Евангелля. Так было ў Касцёле з самага пачатку і так адбываецца сёння.
У вялікай сям’і, якую называем Касцёлам, кожны чалавек мае сваё месца і заданне для выканання, кожны тут у сябе і сваёй прысутнасцю ўзбагачае іншых.
Трэба памятаць, што апостальства – задача не толькі біскупаў, святароў і кансэкраваных асоб. Таксама свецкія людзі і розныя супольнасці, рухі і таварыствы, у якія яны ўваходзяць, выконваюць свае апостальскія функцыі, таму з’яўляюцца вялікім багаццем і надзеяй Касцёла. З аднаго боку, прыналежнасць да руху ці таварыства дапамагае яе членам у асабістым узрастанні ў святасці і хрысціянскай сталасці. З іншага ж боку, кожнае таварыства мае вялікую моц уздзеяння на навакольны свет, таму выконвае ў Касцёле адпаведную евангелізацыйную і апостальскую місію.
Фрагмент казання падчас урачыстасці юбілею 10-годдзя Апостальства дапамогі чыстцовым душам, 26.01.2019
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.