ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

З Eвангелля св. Лукі
Езус пайшоў далей, узыходзячы ў Іерусалім. І калі Ён наблізіўся да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў сваіх, кажучы: “Ідзіце ў вёску, што перад вамі, і, калі ўвойдзеце ў яе, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей ніколі яшчэ не сядаў. Адвяжыце яго і прывядзіце. А калі нехта спытаецца ў вас, навошта адвязваеце, скажыце яму так: “Яно патрэбна Пану”. Пасланцы пайшлі і знайшлі ўсё так, як сказаў ім. А калі яны адвязвалі асляня, гаспадары яго запыталі іх: “Навошта адвязваеце асляня?”. Яны адказалі: “Яно патрэбна Пану”. І прывялі яго да Езуса, і, накінуўшы на асляня сваё адзенне, пасадзілі Езуса. І калі Ён ехаў, рассцілалі адзенне сваё на дарозе. А калі наблізіўся да падножжа гары Аліўнай, усё мноства вучняў Ягоных пачало ў радасці гучным голасам славіць Бога за ўсе цуды, якія яны бачылі, кажучы: “Бласлаўлёны Кароль, які ідзе ў імя Пана! Спакой у небе і хвала на вышынях!”. Некаторыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: “Настаўнік, забарані вучням Тваім”. А Ён адказаў: “Кажу вам, калі яны змоўкнуць, дык камяні закрычаць”. †
Лк 19, 28–40
Імкнуцца за Ім
Кантраст Пальмовай нядзелі здзіўляе. Разам з тым ён надзвычай праўдзівы, дакладна перадае зменлівасць людскіх сэрцаў, супярэчнасці і ваганні пачуццяў, настрояў, намераў, непастаянства ў стаўленні да Бога і бліжняга. Калі здолеем быць сапраўды шчырымі і крытычнымі да сябе, то, бясспрэчна, заўважым уласную няўстойлівасць і нясталасць: у сваіх учынках мы неаднойчы здольны быць высакароднымі, велікадушнымі, ахвярнымі, але хапае сітуацый, калі паводзім сябе дробязна, баязліва, подла, проста грэшна.
У Вялікім тыдні, які хутка распачнецца, Хрыстос прагне прыгадаць нам, што з Ім пераадолеем усе напасці, пераможам любую цяжкасць, вынесем крыж сваіх смуткаў, клопатаў і пакут. Яго слова, прыклад, і, перш за ўсё, дар Яго ласкі дапамогуць штодзённа выбіраць дабро і прыгажосць, шукаць справядлівасць і праўду, слухаць голас сумлення і даваць адпор усяму, што вядзе на бездарожжа граху.
Не трэба баяцца ісці за Езусам дарогай крыжа. Памятайма, што ў канцы гэтай дарогі нас чакае не небыццё смерці і цемра магілы, а радасць велікоднай раніцы, якая абвяшчае паўнату жыцця.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.