ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
III ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
З Eвангелля св. Яна
Езус зноў з’явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з’явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Блізня, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: “Іду лавіць рыбу”. Яны адказалі яму: “І мы пойдзем з табою”. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі. Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: “Дзеці, ці маеце чаго з’есці?”. Яны адказалі Яму: “Не”. А Ён сказаў ім: “Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце”. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы. Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: “Гэта Пан”. Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага, локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою. І калі выйшлі на бераг, убачылі раскладзенае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб.
І сказаў ім Езус: “Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі”. Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры. І хоць іх было столькі, сетка не парвалася. Кажа ім Езус: “Хадзіце ж, снедайце!”. Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: “Хто Ты?” – бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу. Гэта ўжо трэці раз з’явіўся Езус вучням пасля свайго ўваскрасення.
Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?”. Той адказаў Яму: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Езус кажа яму: “Пасі ягнят Маіх”. Зноў кажа яму другі раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?”. Ён адказаў: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Езус кажа яму: “Пасі авечак Маіх”. І сказаў яму трэці раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?”. Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: “Ці любіш ты Мяне?” – і сказаў: “Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Езус кажа яму: “Пасі авечак Маіх. Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарэеш, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража цябе і павядзе, куды не хочаш”. А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. І пасля гэтых слоў, кажа яму: “Ідзі за Мной”. †

Ян 21, 1–19
Застацца верным пакліканню
Пасля шчырага жалю і слёз пакаяння Пятра, Езус заклікае яго зноў выплысці на глыбіню, бо ў пэўны момант апостал усумніўся ў сваім прызванні да абвяшчэння Божага Валадарства і вярнуўся да ранейшага жыцця – лоўлі рыбы. Аднак Хрыстос не мае да яго прэтэнзій, ні ў чым не абвінавачвае, а выражае абсалютную любоў, называючы сваіх вучняў дзецьмі. Пасля трохразовага пытання пра любоў Збаўца зноў кліча апостала, кажучы: “Ідзі за Мной”.
Прыклад Пятра паказвае, што адыход ад паклікання і спроба рэалізаваць уласныя планы – бяссэнсны высілак. Пасля прызнання гэтага і абвяшчэння шчырай любові да Настаўніка апостал атрымаў ад Езуса пастырскую ўладу і стаў Яго верным слугой ажно да моманту сваёй мучаніцкай смерці.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.