ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня
2024 года
 

Камісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Святы Айцец Ян Павел ІІ на канферэнцыі епіскапата Лацінскай Амерыкі скіраваў Касцёлу вядомы заклік да новай евангелізацыі: “Глядзіце ў будучыню, распачынаючы новую евангелізацыю: новую ў запале, новую ў метадах і новую ў сродках выражэння” (Гаіці, 9 сакавіка 1983 г.). Евангелізацыя, новая ў запале, павінна дзейнічаць у запале, народжаным з асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом, і весці да навяртання сэрца. Плёнам гэтай сустрэчы з’яўляецца жаданне перадаць іншым радасць веры. Новая ў метадах евангелізацыя палягае на абвяшчэнні керыгмы, Езуса як адзінага Збаўцы, Пана і Месіі. Евангелізацыя, новая ў сродках выражэння, патрабуе экзістэнцыяльнай мовы, каб Добрую Навіну зразумеў кожны.
Галоўная мэта Сінадальнай камісіі па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў) заключаецца ў пошуку новых дарог і спосабаў, каб дастукацца з Евангеллем да ўсіх. Таму яе члены звяртаюць увагу на важнае месца, якое ў жыцці Касцёла займаюць рухі і таварыствы – будучы арганізаванай формай апостальства, яны дапамагаюць вернікам быць сапраўднымі сведкамі Езуса Хрыста. Тыя, хто прымае ў іх удзел, могуць з большай эфектыўнасцю насычаць сучасную сацыяльную, культурную і палітычную рэчаіснасць евангельскімі вартасцямі.
    У дэканальныя камісіі скіравана пытанне аб функцыянуючых у парафіях касцёльных рухах, супольнасцях і малітоўных групах, каб дыягнаставаць бягучую сітуацыю ў Гродзенскай дыяцэзіі. Складзена анкета для ксяндзоў пробашчаў, каб высветліць колькасць груп / супольнасцей і ўцягнутых у іх асоб, характарыстыкі форм апостальства, а таксама патрэбы вернікаў адносна іх.
    Сінадальная камісія па справах новай евангелізацыі абмяркоўвае магчымае супрацоўніцтва з лідарамі і душпастырамі касцёльных рухаў, супольнасцей і малітоўных груп, якія дзейнічаюць на тэрыторыі дыяцэзіі. Яе члены прапаноўваюць стварыць Раду каталіцкіх рухаў і таварыстваў Гродзенскай дыяцэзіі, якая стала б пляцоўкай супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж рухамі і таварыствамі ў лакальным Касцёле. Душпастырскую апеку над ёй можа выконваць прызначаны біскупам касцёльны асістэнт. Мэтай гэтай рады была б падтрымка місіі і будаўніцтва адзінства рухаў і таварыстваў у дыяцэзіі.
    Просім аб святле Святога Духа на далейшую працу Сінадальнай камісіі па справах новай евангелізацыі, перад якой цяпер стаіць важная задача шукання практычных рашэнняў, каб абвяшчэнне Евангелля ў нашай дыяцэзіі было яшчэ больш плённым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.