ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
У тваёй душы хутка паселіцца Пан Езус
Мая даражэнькая!
Зусім хутка настане дзень, калі ты ўпершыню прымеш у святой Камуніі Езуса Хрыста. Я ведаю, як чакаеш гэтай падзеі. Павер, і Ён таксама чакае…
Хачу запэўніць, што гэты дзень назаўжды зменіць тваё жыццё. Ужо ніколі не застанешся адна – душу будзе грэць Божая прысутнасць. Твая задача – падтрымліваць гэты агонь. Знаходзь час для Пана Езуса – Ён для цябе яго знойдзе заўсёды.
У мітусні дзён старайся адшукаць хаця б пару хвілін, каб застацца сам-насам з Панам Езусам. Размаўляй з Ім – сваімі словамі! Дзяліся сваімі поспехамі, перажываннямі, сумненнямі, засмучэннямі. Езус Хрыстус павінен стаць тваім лепшым Сябрам. З часам зразумееш, што гэта той Сябар, які не здрадзіць – Ён назаўсёды. І чым мацнейшыя адносіны ты з Ім выбудуеш, тым больш надзейную апору будзеш далей адчуваць у жыцці. †

Далейшы тэкст А жыццё няпростае… Будзе і горка, і салодка. Тут без падтрымкі наўрад ці абыдзешся. Памятай, Пан Езус у любы момант гатовы падаць руку дапамогі – трэба толькі звярнуцца да Яго ў патрэбе. Аднак не адчайвайся, калі Езус Хрыстус, як табе можа здацца, не адказвае на просьбу. Значыцца, у Яго для цябе ёсць іншы намер. І ні на кроплю не сумнявайся, што ён лепшы за тое, з чым зараз звяртаешся ў малітве.
Давярай Пану Езусу! Ён добра ведае, што і як для цябе лепей. Як ніхто іншы, адчувае цябе, клапоціцца і аберагае. Не забывайся штодня дзякаваць Яму за бацькоў, якіх для цябе выбраў, і за Анёла-ахоўніка, што табе спадарожнічае. Уся гэта “армія” штодня абараняе цябе ад нягод, каб магла жыць у шчасці.
А хочаш, я падзялюся з табой сакрэтам шчасця? Ён заключаецца ў тым, каб адказаць жыццём на Божае пакліканне. Усе мы да нечага пакліканы, у Бога для кожнага ёсць асабісты план. І нават пакуль ты яшчэ не нарадзілася, Бог ужо ведаў, якога колеру ў цябе будуць вочы і кім ты станеш, калі вырасцеш. Таму, каб доўга не блукаць па жыцці ў пошуках шчасця, не бойся пытацца ў Бога, што Ён для цябе падрыхтаваў. Ты можаш пачуць адказ не адразу. Ніколі не стамляйся задаваць гэтае пытанне!
З часам заўважыш, як Бог паволі на яго адказвае…
Хачу даць табе невялікі наказ на далейшы шлях. Калі ў жыцці будзеш сумнявацца, як паступіць у пэўнай сітуацыі, рабі так, каб не было сорамна перад самой сабой. У тваёй душы хутка паселіцца Пан Езус – трэба, каб там заўсёды было чыста, утульна. Не паддавайся спакусам! Часам няпроста адмовіць сабе ў чымсьці “забароненым” (напрыклад, адказаць злом на зло, калі цябе пакрыўдзілі), аднак трэба старацца. Павер, Бог даў людзям запаведзі з любові. Такім чынам Ён паклапаціўся аб нас. Інакш выбудаваў межы, парушаючы якія, чалавек ніколі не зможа асягнуць сапраўднае шчасце.
Жадаю табе шчырасці ў адносінах з Панам Езусам! Не стамляйся казаць, як моцна Яго любіш. Пану Езусу будзе прыемна, калі станеш выказваць сваю любоў праз бліжняга: словам, учынкам, малітвай. Найбольшы боль Ён адчуе, калі будзеш саромецца сваёй веры. Захоўвай яе, узбагачай і ганарыся! Яна – тваё найлепшае ўпрыгожанне.
У ёй твая сіла і моц. У ёй заўсёды знойдзеш суцяшэнне.

“Ты толькі правядзі мяне,
Шлях мой Табе давяраю.
Ты толькі правядзі мяне,
Пане мой…”.
Шлях мой Табе давяраю.
Ты толькі правядзі мяне,
Пане мой…”.
Я заўсёды побач. З любоўю, твая хросная
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.