ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Варта ведаць (143)
☞ У велікодны панядзелак у Ілукстэ (Латвія) была ўстаноўлена скульптура “Regina Terrae Marianae” (“Царыца Марыйнай Зямлі”). Аўтар бронзавай скульптуры – мастак Талівальд Музыкант. Фігуру ўсталявалі ў гарадскім скверы па ініцыятыве мясцовага самакіравання. На цырымоніі асвячэння прысутнічалі 3 каталіцкія біскупы, у тым ліку арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч з Рыгі. З урачыстай нагоды прысутны мэр горада Стэфанс Разна адзначыў, што “Латвія ўжо больш за 800 гадоў з’яўляецца зямлёй Марыі”. †
☞ У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Польшча) паўстала Дарога міласэрнасці. Яна вядзе галерэяй ад Душпастырскага дома да базілікі. Новаўвядзеннем з’яўляюцца відэа-ролікі, дададзеныя да кожнай з 21 стацый. Можна іх праглядзець, скануючы змешчаныя на табліцах QR-коды. З часам, калі скончацца працы, звязаныя з будаўніцтвам трасы, Дарога міласэрнасці аб’яднае 2 санктуарыі: Божай Міласэрнасці і св. Яна Паўла ІІ
☞ Вядомая абаронца жыцця Мэры Вагнэр была арыштавана на тэрыторыі абартыўнай клінікі “Everywoman’s Health Center w Vancouver” (Канада). Яна раздавала там ружы з копіяй цудатворнага медаліка і кароткім зваротам да маці. Спрабавала таксама размаўляць з жанчынамі, якія чакалі ў клініцы, і прапанаваць ім альтэрнатыву аборту. Апошнім разам спадарыня Вагнэр была затрымана паліцыяй, сілай выведзена і пасаджана ў турму. Яе абвінавацілі ў перашкаджэнні карыстанню маёмасцю ў адпаведнасці з прызначэннем і пакінулі пад арыштам. Жанчына адмовілася выйсці пад заклад і абяцанне, што не будзе набліжацца да абартарыяў.
☞ У мінулым годзе ў свеце загінулі больш за 4 300 хрысціян. Больш за 1 800 святынь былі знішчаны ці, па меншай меры, падвяргаліся атакам. На сёння каля 327 мільёнаў вызнаўцаў Хрыста жыве ў краінах, дзе адбываецца праследаванне ці дыскрымінацыя на рэлігійным фоне. 61% насельніцтва свету існуе ва ўмовах, якія робяць немагчымым поўнасцю свабоднае выражэнне сваёй веры. За большасцю выпадкаў ламання свабоды стаяць ісламскі радыкалізм, аўтарытарныя краіны і крайні нацыяналізм. Даныя прадстаўлены аддзелам папскага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”.
☞ Украінская Грэка-каталіцкая Царква распрацавала мабільны дадатак, у якім змяшчаецца кантактная інфармацыя аб парафіях і дзейсных супольнасцях у краіне і за мяжой. У ім даступна функцыя ўніверсальнага пошуку па асноўных характарыстыках. Можна выбіраць пэўныя парафіі або супольнасці і атрымліваць апавяшчэнні аб абнаўленні інфармацыі пра іх. Дадатак бясплатны і ўжо даступны для загрузкі на платформах iOS і Android.
credo.pro; wiara.pl; niedziela.pl
.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.