ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Майстар, пацалаваны Богам
Працы разьбяра Мікалая Скляра, які жыве і творыць у горадзе над Нёманам, зачароўваюць самабытнасцю і прыгажосцю. Імі захапляюцца не толькі аматары драўляных скульптур, але і простыя абывацелі, якім хоць аднойчы пашчасціла судакрануцца з мастацтвам, што нараджаецца з дрэва. У руках майстра грубыя калоды ператвараюцца ў шэдэўры і пасля ўпрыгожваюць падворкі, маёнткі, гарадскія вуліцы і прыкасцёльныя тэрыторыі.
Разьба па дрэве як лад жыцця
Кажуць, што прафесію разьбяра па дрэве могуць асвоіць толькі тыя людзі, якія надзелены асаблівым талентам, бо толькі ім пад сілу зрабіць са звычайнай драўлянай чуркі сапраўдны твор мастацтва, які адлюстроўвае прыгажосць навакольнага свету. Пытаюся ў спадара Мікалая, ці згодны ён з гэтымі словамі. Майстар задуменна ўглядаецца ў веснавое неба і пачынае разважаць. “Разьба па дрэве, напэўна, не столькі прафесія, колькі стан душы, а для кагосьці, магчыма, і сэнс жыцця. †

Я пачаў майстраваць яшчэ ў школе. Пасля спасціг асновы працы з дрэвам, стаў займацца разьбой і ўжо не змог спыніцца, – распавядае спадар Мікалай. – Канешне, у творчай прафесіі вялікае значэнне маюць прыродныя здольнасці, але на адным таленце далёка не заедзеш. Не трэба забывацца і пра карпатлівую працу, без якой немагчыма развіццё і самаўдасканаленне. Таксама павінна быць велізарнае жаданне, цяга да гэтага рамяства, а далей – практыка”.
На маё чарговае пытанне аб тым, чаму і калі з’явілася любоў да творчасці, суразмоўца паціскае плячыма і з усмешкай тлумачыць, што творчасць – даволі складанае паняцце, таму назваць нейкую канкрэтную дату ці прычыну цяжка. “Увогуле, стаць на творчы шлях – гэта як палюбіць чалавека, – адзначае разьбяр. – Калі ты кахаеш асобу, то табе падабаецца ў ёй усё: як размаўляе, як усміхаецца, як сядае ў крэсла і г. д. А калі нехта фармулюе канкрэтны адказ кшталту «я люблю чалавека за курносы нос, прыгожыя валасы», то гэта гучыць як абсурд. Калі ты кахаеш, то кахаеш абсалютна за ўсё. Так і з творчасцю – калі пачаў, то паступова акунаешся ў гэтую стыхію цалкам”.
Распавядаючы аб тонкасцях прафесіі, спадар Мікалай акцэнтуе ўвагу на тым, што з дрэвам не трэба “дамаўляцца”, яго трэба любіць, тады яно адкажа ўзаемнасцю. А калі падыходзіць да матэрыяла, з якім працуеш, па-хамску і выключна па-спажывецку, ён будзе супраціўляцца.
“Людзі захапляюцца, калі назіраюць за працай разьбяра, які працуе з жывым, пахучым матэрыялам. Гэта сапраўды цікавая праца, але і няпростая, якая патрабуе шмат ведаў, уменняў і, абавязкова, творчага натхнення, – распавядае майстар. – Кожны твор – гэта заўсёды новы сэнс, новы подых, новае жыццё. Спачатку трэба ўявіць, што канкрэтна хочаш выразаць, пасля ўсё дэтальна прадумаць і толькі тады пачынаць увасабляць сваю задуму. Але і тут не ўсё проста і гладка. Перад разьбяром стаіць сур’ёзная задача: пры дапамозе інструмента ажывіць кавалак дрэва, надзяліць яго характарам і індывідуальнасцю, удыхнуць жыццё. Пры гэтым не забывацца, што адным непрадбачаным рухам можна ўсё сапсаваць”.
Дрэва ажывае
Мікалай Скляр гаворыць, што ў яго майстэрні рэдка калі гасне святло, а гук бензапілы, стук сякеры і іншых інструментаў сталі для суседзяў звыклым фонам. Ды і сам ён ужо не ўяўляе свайго жыцця без працы з дрэвам. “Гэта як для звычайнага чалавека дыхаць ці есці”, – адзначае майстар.
Пазнаёміўшыся з працамі спадара Мікалая, звяртаю ўвагу на тое, што ўсе яны зроблены з розных парод дрэва. Таму пытаюся, якім чынам адбываецца падбор матэрыялу і ці ёсць у майстра “фаварыты”.
“У ход можа пайсці любое дрэва: старое, сухое альбо толькі што спілаванае, з сучкамі, шчарбінкамі, паедзенае шкоднікамі альбо некранутае доўгімі гадамі, – адказвае разьбяр. – Варта зірнуць на матэрыял – і адразу разумееш, што з яго атрымаецца, а што – не. І, канешне, усё залежыць ад ідэі і задач, якія ставіць перад сабой майстар”.
Спадар Мікалай гаворыць, што для вулічных скульптур найбольш падыходзіць дуб. Драўніна гэтага цвёрдага і прыгожага дрэва менш за ўсё трэскаецца. А можна таксама разьбярыць з таполі, сасны, бука, граба. Што да прац, якія будуць упрыгожваць інтэр’ер, то яны пераважна выконваюцца з ліпы. Гэта вельмі мяккі і падатлівы матэрыял, які можна затаніраваць у патрэбны колер. Словам, у любога дрэва ёсць сваё прызначэнне і перавагі.
Сакральнае мастацтва
Тэматыка драўляных скульптур Мікалая Скляра надзвычай шырокая: казачныя персанажы, міфалагічныя істоты, гістарычныя постаці, касцы, жнеі, музыкі, жывёлы, птушкі… Усе яны выкананы ў розных маштабах: ад мініяцюр да прац у чалавечы рост ці нават вышэй.
Варта адзначыць, што своеасаблівай візіткай майстра сталі анёлы, якіх з-пад яго рук выйшаў не адзін дзясятак. Кожны з іх – адзіны і непаўторны ў сваім родзе. Першы ўсміхаецца, другі смуткуе, трэці сарамліва адводзіць вочы ўбок, чацвёрты ўзнімае крыж, пяты застыў у малітве. А вось, склаўшы крылы, на жэрдачцы сядзяць яшчэ некалькі анёлаў, зусім як птушкі на галінцы перад адлётам у цёплыя краіны. Скульптура так і называецца – “У вырай”.
“Людзі ўсе розныя, дык чаму анёлы павінны быць аднолькавыя? – задаецца пытаннем аўтар. – Часам у іх вачах можна прачытаць пэўныя эмоцыі. Але вельмі часта я твар толькі абазначаю. Памятаю, на адной з выстаў да мяне падышла жанчына і сказала: «Як добра, што ў вашых анёлаў няма выразу твару. Я магу сама сабе яго прыдумаць». Вось чалавек купіў сабе такога анёлка і пасля прадстаўляе яго такім, якім яму хочацца, становячыся такім чынам нібы сааўтарам працы”.
Калі гаварыць пра іншыя сакральныя скульптуры аўтарства спадара Мікалая, то нельга не ўзгадаць фігуру і бюст св. Яна Паўла ІІ, Маці Божую Балесную, Езуса Журботнага, Распяцце, а таксама фігуры Трох Каралёў, св. Юзафа і Марыі з нованароджаным Хрыстом.
Гледзячы на гэтыя працы, разумееш, што ў таленавітых руках майстра дрэва можа не толькі ператварыцца ў прыгожую, густоўную рэч, але напоўніцца сэнсам, пачаць дыхаць, а нават стаць святым.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.