ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
З каталіцкіх СМІ (187)
Патрабуюцца
неабыякавыя
маладзёны!
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Івянцы пройдуць 26–28 ліпеня на тэму “Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне”. †
неабыякавыя
маладзёны!
Для падрыхтоўкі і правядзення малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ствараецца аргкамітэт і каманда аніматараў, далучыцца да якой запрашаюцца ахвотныя юнакі і дзяўчаты ад 16-ці гадоў.
Жадаючым неабходна прайсці рэгістрацыю праз інтэрнэт. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары: (8 029) 357-15-86 – кс. Андрэй Бурак.Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Івянцы пройдуць 26–28 ліпеня на тэму “Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне”. †
“Эстафета для надзеі”
Пад такой назвай у Ватыкане завяршыўся 4-дзённы дабрачынны марафон, які стартаваў у Падуі (Італія).
Удзельнікі забегу пераадолелі больш за 500 кіламетраў для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да навуковых даследаванняў у галіне медыцыны, а ў прыватнасці, па такіх цяжкіх дзіцячых хваробах, як лейкамія, пухліны і інш.Марафон арганізаваны фондам “Горад надзеі”. Ідэя яго правядзення належыць дзядулі 4-гадовага хлопчыка, якога вылечылі ад цяжкага захворвання.
Якая прычына пажару
ў Нотр-Даме?
Занадта позняе паведамленне ў пажарную службу, паленне цыгарэт рабочымі на лясах вакол шпіля, электрычныя кабелі праз гарышча да званоў – некаторыя з версій расследавання па справе ўзгарання ў саборы Парыжскай Божай Маці.
Французскія СМІ, што абмяркоўваюць магчымыя прычыны пажару, які ахапіў святыню 15 красавіка бягучага года, выказваюць меркаванні, што няшчасце адбылося з-за серыі чалавечых памылак і безразважных рашэнняў. Аказалася, што пажарных выклікалі толькі праз 35 хвілін пасля першага сігналу супрацьпажарнай бяспекі. Таксама на месцы здарэння паліцэйскія знайшлі 7 недакуркаў. Акрамя таго, указваецца на слабую ахову катэдры. Устаноўлена, што на гарышчы ляжалі электрычныя кабелі, якімі ўключаліся званы ў шпілі. Кароткае замыканне ў іх магло выклікаць пажар. На сёння апошняя версія з’яўляецца найбольш верагоднай.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.