ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

Варта ведаць (145)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак дазволіў арганізоўваць афіцыйныя паломніцтвы ў Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна). Раней яны былі пад забаронай Касцёла. Распараджэнне Святога Айца з’яўляецца праявай асаблівай пастырскай увагі да той рэчаіснасці, што ў Меджугор’е прыбываюць натоўпы людзей і атрымліваюць там шчодрыя Божыя ласкі. Аднак гэты жэст не павінен інтэрпрэтавацца вернікамі як пацвярджэнне аб’яўленняў Багародзіцы ў Меджугор’і: іх верагоднасць яшчэ патрабуе дадатковага вывучэння з боку Касцёла. “Варта пазбягаць таго, каб паломніцтвы выклікалі двухсэнсоўнасць з дактрынальнага пункту гледжання”, – гаворыцца ў паведамленнні прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы.

    ☞ Кангрэгацыя па справах кананізацыі апублікавала 5 дэкрэтаў, якія тычацца прызнання гераічнага вымярэння цнотаў кандыдатаў на вынясенне да хвалы алтара. Наступным этапам у працэсах прызнання іх святасці павінен быць цуд. У гэтым спісе біскуп Джавані Батыста Пінардзі (1880–1962) і святар Карла Салерыо (1827–1870) з Італіі, манах-святар Дамінга Ласара Кастра (1877–1935) з Іспаніі, айцец капуцын Сальвадор з Каскі (1911–1972) з Бразіліі і манахіня Марыя Еўфразія Яконіс (1867-1916), якая нарадзілася ў Італіі, а адышла ў вечнасць у Аргенціне.
   
   ☞ Вызначана тэма для наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў 2021 годзе ў Рыме (Італія). Яна гучыць як “Сямейнае каханне: пакліканне і шлях святасці”. У тлумачэнні да тэмы падкрэсліваецца, што яна мае на мэце нагадаць пра глыбокі і збаўчы сэнс адносін у сям’і, якія павінны ўмацоўваць любоў паміж людзьмі. Арганізатары прагнуць закцэнтаваць увагу на тым, што хрысціянскае сямейнае жыццё з’яўляецца пакліканнем да святасці і шляхам да яе.
   
   ☞ Інжынер з Польшчы, доктар фізікі Францішак Ракаўскі прыдумаў веласіпедны ружанец. Прылада пад назвай b-Rose уяўляе сабой просты механізм, які нагадвае веласіпедны званок. Веласіпедыст круціць вялікім пальцам верхнюю, рухомую частку дзясятка, адлічваючы пачарговыя малітвы. Бачыць краем вока ці адчувае пальцам крыжык, які азначае скончаны дзясятак. Само па сабе перамяшчэнне “зерня” адцягвае ўвагу не больш, чым радыё ў аўтамабілі. Першыя карыстальнікі веласіпеднага ружанца – удзельнікі велапаломніцтваў.
   
   ☞ Адзін з самых тытулаваных абаронцаў у гісторыі іспанскага футбола, капітан нацыянальнай зборнай і футбольнага клуба “Рэал-Мадрыд” Серхіа Рамас прыняў сакрамант хросту ў мадрыдскім касцёле Маці Божай Моралеха. На цырымоніі прысутнічала нешматлікая група блізкіх людзей і сяброў спартсмена. Між іншым, ён паведаміў, што намераны ўзяць касцёльны шлюб са сваёй спадарожніцай жыцця, тэлежурналісткай Пілар Рубіа, з якой яны ўжо маюць 3-ох дзяцей. Урачыстасць запланавана на сярэдзіну чэрвеня.

credo.pro; vaticannews.va; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.