ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
Ці з’яўляецца сужэнская здрада падставай для разводу?
“А Я кажу вам: кожны, хто развядзецца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да чужалоства, а хто ажэніцца з разведзенаю, той чужаложыць” (Мц 5, 32). Чытаючы дадзены фрагмент з Евангелля, можа ўзнікнуць уражанне, нібы нявернасць, дапушчаная праз жанчыну, неадхільна караецца аддаленнем, разводам. Такую выснову чалавек робіць, калі даслоўна, літаральна ўспрымае Божае слова, не зважаючы на герменеўтыку евангельскіх тэкстаў, г. зн. калі не бярэ пад увагу сацыяльныя абставіны, культуру, спецыфіку сужэнскіх адносін таго перыяду. †
Гледзячы з перспектывы часу, можна смела сцвердзіць, што справа сужэнства з’яўляецца прыярытэтнай для Касцёла і грамадства. Каб больш дакладна растлумачыць пытанне адносна дадзенай справы, варта правесці крыху іншую маральную паралель. Калі хрысціянін грашыць, калі дапускае нават цяжкія правіны, Касцёл жа не ліквідуе сакрамант хросту, праз які чалавек быў далучаны да супольнасці? Наадварот, ён прабачае грэшніка і дае яму магчымасць выправіцца. Па аналогіі прабачэнне павінна быць ключавым момантам і ў сужэнстве. Інакш якое ўвогуле значэнне мела б шлюбная прысяга, калі б яна не брала пад увагу такую праблему, як здрада? Учынак сужэнскай нявернасці не павінен быць падставай для разводу і прычынай аддалення ад сваёй другой паловы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.