ГРОДНА
Панядзелак,
29 красавіка 2024 года |
XXVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
З Eвангелля св. Лукі
Апосталы сказалі Пану: “Дадай нам веры”. Пан сказаў: “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: «Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», – і яна б паслухалася вас. Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: «Як прыйдзеш, адразу сядай за стол»? Наадварот, ці не скажа яму: «Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты»? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае? І вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць»”.†
Лк 17, 5–10
Памнажэнне веры
Збаўленне немагчыма асягнуць без веры – належыць нястомна прасіць аб ёй. Прыклад такой малітвы знаходзім у прыведзеным фрагменце Евангелля. Апосталы звярнуліся да Хрыста: “Дадай нам веры”. Бачачы цуды, якія Ён чыніў, чуючы Яго словы і, найперш, заўважаючы Яго з’яднанасць з Айцом на малітве, адчувалі, што ўласнымі сіламі не здолеюць ні зразумець Божыя таямніцы, ні выканаць пакліканне, якім былі адораны. “Пане, дадай нам веры” – гэта адна з самых простых і разам з тым самых важных малітваў Касцёла.
Тым часам многія хрысціяне, просячы ў Бога здароўя ці паспяховага вырашэння складаных спраў, забываюцца пра веру, успрымаючы яе як штосьці відавочнае, здабытае раз і назаўсёды. Аднак гэты дар, атрыманы на св. хросце, трэба нястомна павялічваць. Калі б мы мелі веру з гарчычнае зерне, яна б пераносіла горы – г. зн. рабіла б тое, што з чалавечай кропкі гледжання здаецца немагчымым. Вера нябачная. Да яе нельга дакрануцца. Не існуе таксама духоўнага амперметра, які б вымераў яе моц. Вера пазнаецца па пладах. Мы не павінны ні саромецца, ні забывацца пра яе. Яна парадкуе думкі, уводзіць у жыццё супакой. Сучасная цывілізацыя, якая губляе свядомасць таго, чым з’яўляецца і куды накіроўваецца, асаблівым чынам патрабуе веры як лякарства ад сваёй абыякавасці і эгаізму.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.