ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
За прыкладам любові – у Назарэт
Сёлета 10-гадовы юбілей існавання ў Беларусі адзначае Асацыяцыя Святой Сям’і. Гэта суполка сем’яў пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, мэтай якой з’яўляецца пашырэнне назарэтанскай духоўнасці сярод сужэнстваў.
Калі малое зерне дае вялікі плён
Адна з ініцыятараў паўстання Асацыяцыі Святой Сям’і ў Беларусі с. Марыяна Алешчык CSFN адзначае, што суполка дае свецкім людзям магчымасць жыць харызмай кангрэгацыі сясцёр назарэтанак і праз гэта дазваляе сёстрам больш поўна прысутнічаць у свеце.
“Да Асацыяцыі могуць належаць сужэнцы, паўналетнія адзінокія асобы, удовы і ўдаўцы, што жадаюць актыўна ўключыцца ў дзейнасць нашай супольнасці і яе місію, – распавядае манахіня. – Першая сустрэча суполкі, якая праходзіла ў Смаргоні, была зусім сціплай. Яна сабрала толькі 7 чалавек: жанчын з дзецьмі. Відаць, мужчыны адправілі іх у разведку (смяецца – заўв. аўт.)”.
Сёння сустрэчы сем’яў пад кіраўніцтвам сясцёр адбываюцца ў Гродне, Лідзе, Навагрудку, Смаргоні, Глыбокім і Мінску. Назарэтанская фармацыя ў Беларусі налічвае каля 400 удзельнікаў. Усе яны пакліканы сведчыць пра важнасць хрысціянскіх каштоўнасцей сярод сваіх блізкіх, на працы і г. д. †

Штодзённа моляцца ў інтэнцыях кангрэгацыі сясцёр назарэтанак і Святога Айца, а таксама аб манаскіх і святарскіх пакліканнях. “Існуе яшчэ афіцыйная лічба ўдзельнікаў Асацыяцыі ў Беларусі – 20 чалавек. Гэта тыя людзі, якія прайшлі 2-гадовую фармацыю і публічна выразілі сваё жаданне далучыцца да АСС. Яны сталі часткай нашай назарэтанскай супольнасці, карыстаюцца духоўнымі дабротамі кангрэгацыі, не з’яўляючыся пры гэтым духоўнымі асобамі. Па меры сваіх магчымасцей удзельнічаюць у разнастайных ініцыятывах кангрэгацыі. Кожны з іх мае адмысловую адзнаку – значок Святой Сям’і”, – адзначае сястра.
Вера развіваецца ў супольнасці
Раз на месяц члены Асацыяцыі Святой Сям’і сустракаюцца разам, каб прыняць удзел у св. Імшы, адараваць Найсвяцейшы Сакрамант, выслухаць канферэнцыю, а пасля за кубкам гарбаты паразважаць над ёй у групах.
“Існуе спіс тэм, прапанаваных нашай кангрэгацыяй для ўсіх суполак АСС у свеце. Напрыклад, у гэтым годзе распачалі цыкл сустрэч на тэму «Святая Сям’я – наш прыклад», – распавядае манахіня. – Калі я гляджу на абраз Святой Сям’і, у першую чаргу, мяне ўражвае намаляваная ідылія. Маленькі Езус знаходзіцца пасярэдзіне, на руках у любячых бацькоў, гатовых служыць адзін аднаму. Да падобнай сямейнай гармоніі і павінен імкнуцца чалавек: злезці з самастойна ўзведзенага п’едэстала і паставіць Бога ў цэнтр свайго жыцця. Гэты пасыл імкнёмся данесці ўдзельнікам нашай суполкі”.
Сёстры праводзяць таксама адмысловыя сустрэчы, на якія запрашаюць спецыялістаў у той ці іншай галіне: урачоў, псіхолагаў, інфарматыкаў... Манахіні хочуць, каб сем’і не толькі ўзрасталі ў веры, але і развіваліся рознабакова, атрымліваючы адказы на шматлікія хвалюючыя пытанні.
Абавязкова раз на год члены суполкі прымаюць удзел у тыднёвых рэкалекцыях і ўікэндавых сустрэчах восенню і вясной. “Прыходзіцца дзяліць спатканні на 2 туры: колькасць ахвотных да ўдзелу ўзрастае да 150-ці чалавек! На сустрэчы сужэнцы абавязкова прыязджаюць з дзецьмі, якіх мы заўсёды стараемся наблізіць да Бога, заняць цікавымі гульнямі. Увогуле, апошнія 9 гадоў мы ўсе разам адзначаем Новы год як адна вялікая сям’я”, – заўважае сястра.
Прагнучы сямейнай святасці
Маргарыта Аслаўская прызнаецца, што ўдзел у назарэтанскай фармацыі даў новае жыццё яе сужэнству. “Фармальна мы былі сям’ёй, але за 12 гадоў супольнага жыцця з мужам сталі адзін аднаму чужымі людзьмі.
У перыяд глыбокага крызісу Госпад прывёў нас у Назарэт. З гэтага моманту пачалося ператварэнне майго ўяўлення пра хрысціянства. Я адкрыла вочы на свае памылкі і грахі, раскаялася і адчула моцнае жаданне выправіцца. Бог ратаваў і ачышчаў нашу сям’ю праз вялікія выпрабаванні. І сёння я хачу любіць свайго мужа, дзяцей і родных сапраўднай, хрысціянскай, ахвярнай, усёдаруючай любоўю”, – дзеліцца жанчына.
Спадарыня Маргарыта адзначае, што ўдзел у Асацыяцыі дапамог ёй мужна і з радасцю прыняць тыя пастулаты, над якімі смяецца сучасны свет, але якія здольны ўтрымаць сям’ю разам. “Я шчаслівая быць мудрай мудрасцю Госпада, а не гэтага свету. Жыць згодна з запаведзямі Божымі, прызнаваць мужа галавой сям’і, захоўваць сужэнскую вернасць, быць адкрытай на патомства, выхоўваць дзяцей у любові, паслухмянасці і цнатлівасці, – распавядае жанчына. – Быць членам Асацыяцыі – не прывілей, а вялікая адказнасць. Я дала абяцанне перад Богам і людзьмі жыць духам Назарэта. І шчыра сведчу, што жыццё маёй сям’і змяняецца. Мы працягваем сутыкацца з цяжкасцямі, але цяпер разам з Госпадам праходзім праз іх. Разумеем, што самы вялікі выраз любові – жадаць адзін аднаму святасці і збаўлення”.
“А дом не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале” (Мц 7, 25)
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі за 2018 год на 6 тысяч шлюбаў прыйшлося 3 тысячы разводаў. Прычынай распаду шматлікай колькасці сужэнстваў с. Марыяна лічыць адсутнасць моцнага фундаменту ў сем’ях: “На жаль, сёння многія жывуць без Бога. А калі яны не прымаюць Госпада, дзе возьмуць сілы для барацьбы за сямейнае шчасце? Калі муж і жонка супольна практыкуюць сваю веру, яны маюць амаль поўную гарантыю, што не пакінуць адзін аднаго ажно да самай смерці”.
Манахіня ганарыцца тым, што за час існавання Асацыяцыі ў Беларусі ніводная са 120-ці сямей-удзельніц не распалася. “Было бачна, што многія перажывалі цяжкія моманты, некаторыя і па сёння вядуць барацьбу за сваё шчасце. Але яны разам, і гэта галоўны вынік нашай дзейнасці”, – падсумоўвае сястра.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.