ГРОДНА
Пятніца,
17 студзеня 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (197)
Юбілей
Віцебскай дыяцэзіі
На сёння ў Віцебскай дыяцэзіі налічваецца 94 парафіі ў 11 дэканатах, у якіх нясуць служэнне 89 святароў, а таксама 45 манаскіх сясцёр і 3 манаскія браты. Колькасць вернікаў складае прыкладна 170 тысяч чалавек.
†
Віцебскай дыяцэзіі
Сёлета Віцебская дыяцэзія святкуе 20-годдзе з часу свайго заснавання.
Яна была створана 13 кастрычніка 1999 года папам Янам Паўлам II. На тэрыторыі дыяцэзіі дзейнічаюць 3 санктуарыі – у Браславе, Шуміліне і Росіцы. Асаблівы цэнтр марыйнай набожнасці знаходзіцца ва Удзеле.На сёння ў Віцебскай дыяцэзіі налічваецца 94 парафіі ў 11 дэканатах, у якіх нясуць служэнне 89 святароў, а таксама 45 манаскіх сясцёр і 3 манаскія браты. Колькасць вернікаў складае прыкладна 170 тысяч чалавек.
†
Нобелеўка для
польскай
пісьменніцы
Вольга Такарчук атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за творчыя дасягненні.
У абгрунтаванні прэміі напісана, што аўтар “ніколі не ўспрымае рэальнасць як нешта стабільнае ці вечнае. Грунтуе творы на напружанасці паміж культурнымі супрацьлегласцямі: прырода супраць культуры, розум супраць шаленства, мужчына супраць жанчыны, дом супраць адчужэння”. Асаблівай увагі Нобелеўскага камітэта заслужыў раман “Кнігі Якуба, або Вялікае падарожжа праз сем межаў, пяць моў і тры вялікія рэлігіі, без уліку малых”, выдадзеная ў 2014 годзе. Твор выдатна падкрэслівае шматкультурнасць Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, змешванне розных рэлігій, розных светаў на яе землях. Пра веруючых людзей – католікаў (у тым ліку духавенства), мусульман і іудзеяў – спадарыня Такарчук выказваецца цёпла і, як правіла, з вялікай пашанай. Гэта найвышэйшы ўзровень моўнага майстэрства.
“Беспрытульны”
біскуп
Іерарх прыйшоў на дыяцэзіяльны кангрэс грамадскага душпастырства пад выглядам бяздомнага.
Ардынарый дыяцэзіі Арменія (Калумбія) Карлас Артура Кінтэра Гомес пераапрануўся ў заношанае адзенне, наклаў адпаведны грым, каб яго ніхто не пазнаў, і адправіўся на з’езд, які праводзіўся ва ўніверсітэце Кіндыё. Ён маліў, прасіў дапамогі і нават падаў, каб убачыць рэакцыю людзей на “няпрошанага госця”. “Гэта быў спосаб распазнаць пазіцыю хрысціян”, – патлумачыў мэту свайго эксперыменту іерарх.Біскуп адзначыў, што ніхто не аднёсся да яго дрэнна. Аднак вынікі “праверкі” з жалем падсумаваў толькі адным словам – “абыякавасць”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.