ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (199)

Прэса

catholicby2018Нунцый пакідае нас?
   Арцыбіскуп Габар Пінтэр развітваецца з Беларуссю.
Папа Францішак накіраваў іерарха на дыпламатычную працу ў Гандурас (Цэнтральная Амерыка). Адмысловае паведамленне было апублікавана Апостальскай нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь.
    Кс. абп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім нунцыем у нашай краіне з 13 мая 2016 года. Ён працягне сваю дыпламатычную місію ў РБ прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.
   

catholic news  Ксёндз-лекар
  з Глыбокага
Бразільская дыяцэзія Понта Гроса звярнулася ў Ватыкан з просьбай распачаць працэс беатыфікацыі кс. Вацлава Шуневіча СМ, вядомага як “ксёндз-лекар”.
Святар нарадзіўся 28 снежня 1892 года ў Глыбокім на тэрыторыі тагачаснай Віленскай губерні ў шляхецкім родзе Шуневічаў. У 1917 годзе ў Маскве атрымаў дыплом урача. У 1927 годзе ўступіў у Кангрэгацыю Місіянераў св. Вінцэнта дэ Поля (лазарыстаў). Служыў у Кітаі, ЗША, Бразіліі. Як афтальмолаг і навуковец вядомы як першы, хто правёў хірургічнае лячэнне астыгматызму рагавіцы і рэтынапатыі (паражэнне сятчаткі вока). Штогод асабіста праводзіў каля 800 аперацый па выдаленні катаракты.
niedziela logo   Падзяка за аборт…
  Богу
Амерыканскія абаронцы жыцця шакіраваны ініцыятывай абартыўнай актывісткі, якая прадае ў інтэрнэце кашулькі з надпісам “Thank God for Abortion” (“Дзякуй Богу за аборт”). Жанчына заахвочвае асоб, якія падтрымліваюць аборты, фатаграфавацца ў іх і размяшчаць здымкі на спецыяльным акаунце ў Інстаграме.
Ініцыятыва “Thank God for Abortion” паўстала ў 2015 годзе як адказ на закрыццё некаторых абартыўных клінік, якія не адпавядалі нарматыўным стандартам. Яе распачала Віва Руіс, што прадстаўляецца як “мастачка, творца, квір, каталічка, якая ганарыцца тым, што мела 2 аборты”. Яе мэта – “пазбавіцца ад стыгматызаванай характарыстыкі абортаў як граху праз радасны погляд на ўласны досвед аборту”, з надзеяй натхніць іншых і з перакананнем, што “доступ да рэпрадуктыўных паслуг – гэта асноўнае і звычайнае права чалавека”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.