ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
О Марыя, без граху першароднага зачатая!

Гэтая таямніца паказвае асаблівую ролю Маці Божай, а таксама сведчыць пра тое, што Бог дапамагае кожнаму чалавеку справіцца з пастаўленымі Ім задачамі.
Што такое беззаганнае зачацце?
Беззаганнае зачацце Марыі выражае ісціну аб тым, што Бог захаваў дачку Яўхіма і Ганны ад першароднага граху, таму што павінна была ў будучым стаць Маці Яго Сына. Гэта выключны і адзіны ў гісторыі свету выпадак. Нельга атаясамліваць беззаганнае зачацце Марыі з Яе нявінным зачаццем Езуса Хрыста ад Святога Духа. Божае ўмяшанне ў выпадку Найсвяцейшай Панны не заключалася ў замяшчэнні дзеяння бацькоў, але ў захаванні Яе душы ад наступстваў першароднага граху, дзякуючы чаму Яна дасягнула асаблівай блізкасці з Усемагутным, магла ва ўсім Яму даверыцца. †
Аднак вольнасць ад граху і глыбокія адносіны з Богам не аддаляюць Марыю ад людзей. Наадварот, для кожнага Яна застаецца любячай, міласэрнай і прабачаючай Маці. Лучнасць Багародзіцы з чалавекам нельга ні з чым параўнаць. Тым, што нас раздзяляе, аддаляе адзін ад аднаго, з’яўляецца найперш эгаізм, які вырастае з граху. Марыя яго не мела.
Праўда пра беззаганнае зачацце з’яўляецца для ўсіх хрысціян таксама знакам, які дэманструе, як шмат усяго Бог можа здзейсніць у чалавеку, а таксама што кожнага Ён прагне прывесці да паўнаты чалавечнасці і святасці.
Навошта Найсвяцейшая Панна Марыя атрымала гэты асаблівы дар і чаму мы ў гэта верым?

Падказкі з Псалмоў
У Святым Пісанні, а дакладна ў Кнізе Псалмоў, чытаем: “Бо Ты стварыў маё нутро і выткаў мяне ва ўлонні маёй маці” (Пс 139, 13). Адсюль можна зрабіць вывад, што Бог прымае непасрэдны ўдзел у стварэнні чалавека.
Падказкі з кнігі Прыпавесцей
У Бібліі знаходзім апісанне ідэальнай маці. Яно было ўкладзена ў вусны цара Лемуіла і датычыла, хутчэй за ўсё, яго матулі: “Жанчыну дасканалую хто ж знойдзе? Цана яе большая, чым перлаў” (Прып 31, 10). Варта заўважыць, што спіс якасцей, пералічаных аўтарам гэтых слоў, мае духоўную і маральную прыроду.
Анёльскія падказкі
Падчас Звеставання Арханёл Габрыэль сказаў Марыі: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Бласлаўлёная Ты паміж жанчынамі” (параўн. Лк 1, 28). Таму нельга назваць Беззаганную простай дзяўчынай! Яна поўная ласкі, вышэй за іншых жанчын.
Сыноўскія падказкі
Сярод мноства дароў, якія Стварыцель мог ахвяраваць Марыі, дар Божага мацярынства самы дасканалы. Мацярынства з’яўляецца формай дасканаласці само па сабе. Аднак Божае мацярынства – яго вяршыня. Ніводзін дар не можа быць большым за гэты.
Божыя падказкі
Ці можа Сын уявіць сабе больш дасканалую Маці, чым Тая, якая, паводле Бібліі, будзе бласлаўлёная паміж жанчынамі і якую будуць бласлаўляць усе пакаленні? Ці можа Айцец стварыць жанчыну больш выключную, чым Тая, якую прадказаў ужо ў Кнізе Быцця, абяцаючы, што Яна сатрэ галаву вужа? Ці можа Святы Дух ушанаваць жанчыну больш, чым вызначыўшы Яе сваёй Абранніцай? Усё гэта дазваляе сцвярджаць, што Маці Божая не мела першароднага граху.
Дагматычныя падказкі
Адным з самых пераканаўчых аргументаў, які пацвярджае догму аб Беззаганным Зачацці, з’яўляецца сказ: “Potuit, decuit, ergo fecit (з лац.: “Бог мог гэта зрабіць, трэба было гэта зрабіць, таму зрабіў гэта”). Безумоўна, калі б Марыя нарадзілася з першародным грахом, не адрознівалася б ад іншых жанчын.
Медальён Беззаганнага Зачацця
Абвяшчэнню Касцёлам догмы аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі асаблівым чынам пасадзейнічала гісторыя цудатворнага медальёна. Ён з’яўляецца плёнам аб’яўленняў Маці Божай, што адбываліся ў ліпені, лістападзе і снежні 1830 года ў капліцы супольнасці сясцёр міласэрнасці пры Ру-дзю-Бак у Парыжы (Францыя). Багародзіца аб’явілася тады с. Кацярыне Лабурэ, даручаючы ёй, між іншым, місію выбіць медальён. Найсвяцейшая Панна Марыя сказала паслушніцы: “Тыя, хто носіць цудоўны медальён, атрымаюць разнастайныя ласкі, асабліва калі будуць насіць яго на шыі. Тых, хто ў Мяне верыць, адару мноствам ласкаў”. Першыя медальёны з’явіліся ў чэрвені 1832 года. Хутка яны сталі прыладай асаблівага Божага ўздзеяння: у свеце прайшла хваля шматлікіх аздараўленняў і навяртанняў. Таму іх пачалі называць цудатворнымі.
Цудатворны медальён – разам з Ружанцам і кармэліцкім Шкаплерам – з’яўляецца адным з 3-ох прывілеяваных у Касцёле сакраменталіяў. На яго аверсе знаходзіцца відарыс Беззаганнай, якая ступае на галаву вужа, сімвалізуе перамогу над д’яблам. Аднак Марыя – гэта не толькі Шчыт, але і Пасрэдніца ўсіх Божых ласкаў. Іх сімвалізуюць прамяні, што выходзяць з рук Езусавай Маці. Пад нагамі Багародзіцы бачна дата 1830 – год Яе аб’яўленняў. Абрамленне медальёна аздабляюць словы малітвы, якую Беззаганная папрасіла адгаворваць: “О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае”. Пасярэдзіне рэверса знаходзіцца вялікая літара “М” – ініцыял імя Марыя. Над ім размешчаны крыж, які сімвалізуе муку і смерць Хрыста. Сімволіка спалучаных знакаў вельмі выразная – ля падножжа крыжа заўсёды стаіць Марыя, якая церпіць у поўнай камуніі са сваім Сынам за ўсё чалавецтва.
Вакол гэтых сімвалаў утвораны круг з 12-ці зорак, якія сімвалізуюць моц Марыі над усім стварэннем. Маці Божая атрымлівае ўсё, аб чым просіць Усемагутнага. Яна самы надзейны Праваднік да Неба. Пад ініцыялам і крыжом бачым побач 2 сэрцы. Злева знаходзіцца Найсвяцейшае Сэрца Езуса, акружанае цярновай каронай. Яго рана крывавіць ад болю пакут – гэтаму спрыяюць людскія грахі. Справа – Беззаганнае Сэрца Марыі. Яно таксама церпіць, працятае мячом смутку. Маці Божая згадзілася цярпець, удзельнічаючы ў Муцы Сына, каб мы маглі ў вечнасці цешыцца асалодай Пана.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.