ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (200)

“Малітвы вернікаў”
2-ое выданне, выпраўленае і дапоўненае, пабачыла свет у выдавецтве “Pro Christo”.
Літургічная кніга Рымска-каталіцкага Касцёла змяшчае заклікі малітвы вернікаў, якая чытаецца падчас св. Імшы ў розныя перыяды літургічнага года, а таксама ў розныя ўспаміны, святы і ўрачыстасці. Адметнасцю новага выдання з’яўляюцца ўступы да літургіі дня пры цэлеб- рацыі св. Імшы ў гонар святых. У яго дададзены таксама святы і дні памяці святых, уключаныя ў Агульны рымскі каляндар і каляндар дыяцэзій у Беларусі. Кніга адрасавана як парафіяльным, так і манаскім супольнасцям. †

ў Германіі
Падчас ІІ Сусветнай вайны функцыянаваў цэнтральны абортны лагер для Вестфаліі.
Інфармацыю аб гэтым падалі журналісты, якія дабраліся да шакіруючых архіваў. Як вынікае з іх аналізу, у 1943–1945 гадах у мясцовасці Вальтроп-Хольтхаўзэн дзейнічаў лагер, у якім пад гнётам масава здзяйснялі аборты. Туды траплялі цяжарныя жанчыны, якія знаходзіліся ў месцах прымусовай працы.Вядома, што на тэрыторыі абортнага лагера загінула каля 500 дзяцей.
Аднак многія жанчыны здолелі нарадзіць. У такіх выпадках немаўлят забіралі ў матуль, каб тыя маглі хутчэй вярнуцца да працы.

нават пасля смерці
У Любліне (Польшча) адбылося пахаванне асоб, якія пры жыцці натарыяльным актам аддалі сваё цела для даследаванняў супрацоўнікаў і студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта.
На люблінскіх могілках на Майданку ў магілу склалі урны з прахам 21-го донара. Для 18-ці з іх была падрыхтавана пахавальная св. Імша, астатнюю групу пахавалі падчас свецкай цырымоніі.Пахаванне было 4-ай падзеяй такога тыпу з часу запуску праграмы донарства ў Люблінскім медыцынскім універсітэце. Яе мэтай з’яўляецца пошук людзей, якія свядома ахвяруюць сваё цела пасля смерці для навуковых даследаванняў і дыдактычных мэт, вынікаючых з навучальных праграм і паслядыпломнай адукацыі, якая праходзіць ва ўніверсітэце.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.