ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (157)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак і Вялікі імам аль-Азхар прапанавалі ААН абвясціць 4 лютага Сусветным днём чалавечага братэрства. Іх сумесная просьба перададзена генеральнаму сакратару Арганізацыі. Спецыяльна для гэтага ў Нью-Ёрк (ЗША) адправіліся члены Камітэта па ажыццяўленні “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”. У заяве таксама гучыць запрашэнне ААН далучыцца разам са Святым Пасадам і Універсітэтам аль-Азхар да арганізацыі сусветнага саміту на тэму ўсеагульнага братэрства.

    ☞ Кард. П’етра Паралін узначаліў адкрыццё Юбілейнага года, прымеркаванага да 100-годдзя абвяшчэння Маці Божай Ларэтанскай апякункай авіятараў і ўсіх, хто падарожнічае ў паветры. Бліжэйшы супрацоўнік Папы адчыніў Святыя Дзверы ў марыйным санктуарыі ў Ларэта (Італія). Адметная падзея адбылася 8 снежня. Ларэтанскі Юбілей будзе трываць да 10 снежня 2020 года.
   
   ☞ Амерыканскія католікі працягваюць падтрымліваць Касцёл у розных частках свету. Сёлета сабрана 1,6 мільёна даляраў для дапамогі вернікам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 832 тысычы даляраў будуць прызначаны для Касцёла ў Афрыцы. На апошнім пасяджэнні адпаведнага падкамітэта Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША зацверджаны праекты, якія патрабуюць фінансавай падтрымкі. Яны датычаць, між іншым, навучання семінарыстаў, ініцыятыў пастырскай апекі для сем’яў, аднаўлення святынь і да т. п.
   
    ☞ У Польшчы створаны арганізацыйны камітэт беатыфікацыі кард. Стэфана Вышыньскага, што адбудзецца 7 чэрвеня 2020 года на плошчы Пілсуцкага ў Варшаве. У склад камісій і секцый увайшлі ксяндзы і свецкія вернікі – разам 86 чалавек. Супрацоўнічаць з імі будуць таксама прысутныя падчас урачыстасці прадстаўнікі дзяржаўных улад і кіраўніцтва горада, армія і паліцыя. “Усе павінны ўключыцца ў гэтую беатыфікацыю, якая акрамя вузка рэлігійнага і касцёльнага характару мае таксама нацыянальна-дзяржаўнае вымярэнне”, – падкрэсліў Мітрапаліт Варшаўскі кард. Казімір Ныч.
   
    ☞ Левая партыя “Падэмас” выступае за “адлучэнне” горада Хаэн “ад рэлігійных падзей” і прапануе забараніць здзяйсненне хрысціянскіх абрадаў у публічных месцах. У гэтай паўднёвай правінцыі Іспаніі доля практыкуючых католікаў самая высокая ў краіне (больш за 50%). Найбуйнейшыя ўрачыстасці з нагоды важных касцёльных свят адбываюцца ў чэрвені, кастрычніку і лістападзе. Прапанову ўжо раскрытыкавала Народная партыя. Члены вялікай апазіцыйнай сілы горада адзначылі, што прадстаўнікі “Падэмас” рэгулярна ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях, у тым ліку калядных шэсцях, аднак забываюцца, што “яны таксама з’яўляюцца хрысціянскімі”.

vaticannews.va; ekai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.