ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (159)

Варта ведаць

☞ За апошні год у Еўропе (пераважна ў Заходняй) адбылося амаль 3 тысячы нападаў на хрысціянскія культавыя месцы: святыні, могілкі, помнікі, скульптуры і інш. Пра гэта паведаміла Папская фундацыя “Дапамога Касцёлу ў нястачы” (ACN), указваючы, што ў сярэднім 5 такіх падзей здараліся штодня. Большасць выпадкаў зарэгістравана ў Францыі і Германіі. Арганізацыя таксама паведамляе, што, улічваючы колькасць нападаў на хрысціян, 2019 год можна лічыць “годам пакутнікаў”.

    ☞ У мінулым годзе Касцёл ва Украіне ўзбагаціўся 16-цю пакліканнямі да святарства і кансэкраванага жыцця. Камісія па справах душпастырскіх спраў Рымска-каталіцкага Касцёла прадставіла наступную інфармацыю: 7 кандыдатаў паступілі ў дыяцэзіяльныя семінарыі, 2 – у семінарыі Redemptoris Mater, 4 кандыдаты распачалі фармацыю ў мужчынскіх кангрэгацыях (у айцоў капуцынаў, вікенційцаў, салецінаў і аблатаў), 3 кандыдаткі ўступілі ў жаночыя кангрэгацыі (да сясцёр юзэфітак, ганаратак, тэрэзіянак). Бягучы год аб’яўлены епіскапатам ва Украіне Годам паклікання.
   
   ☞ У сакавіку ў італьянскім Асізі адбудзецца форум “Эканоміка Францішка”. На ім збяруцца эканамісты і прадпрымальнікі ва ўзросце да 35-ці гадоў. Сярод іх даследчыкі, студэнты, навукоўцы, кіраўнікі прадпрыемстваў, вынаходнікі, грамадскія і міжнародныя дзеячы. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве паступілі са 115-ці краін свету. Сваю прысутнасць ужо пацвердзілі таксама лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Мухамад Юнус і Амарція Сэн. Міжнародны форум “Эканоміка Францішка” пройдзе пад патранатам Дыкастэрыі па спрыянні інтэгральнаму развіццю чалавека.
   
    ☞ Заслужаны папа Бенедыкт XVI дыстанцыраваўся ад аўтарства кнігі аб святарстве і цэлібаце “Des profondeurs de nos coeurs” (“З глыбіні сэрца”), выдадзенай кард. Раберам Сара. Ён папрасіў прыбраць яго прозвішча і фота з вокладкі, а таксама подпіс пад уводзінамі і высновамі выдання. У кнізе выкарыстаны тэкст Папы на пенсіі, аднак яго не паінфармавалі пра рэальны план і макет запланаванага выдання. Кніга выйшла ў Францыі 15 студзеня, у ЗША і Германіі чакаецца ў лютым.
   
    ☞ Хрысціянскі фільм пад назвай “Прарыў” намінаваны на прэмію “Оскар” за найлепшую песню. Яе для кінастужкі напісала вядомая кампазітарка Даян Уорэн, якая супрацоўнічала з такімі зоркамі, як Элтан Джон, Селін Дыён, Тоні Брэктсан і інш. Фільм заснаваны на рэальных падзеях. У аснове сюжэта – цудоўная гісторыя пра хлопца, якога маці вярнула да жыцця праз 45 хвілін пасля таго, як урачы абвясцілі яго мёртвым. Ключавую ролю ў гэтым адыграла сіла малітвы.

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.