ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Бог прызначае лёс чалавеку ад нараджэння?

Задай пытанне

Згодна з Божым словам, “гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і дайшлі да пазнання праўды” (1 Цім 2, 3–4). Добрая навіна! Сэнс жыцця, прызначаны кожнаму чалавеку Богам, – быць збаўленым. Гэта азначае, што Нябесны Айцец спрыяе нам ва ўсім, каб дайшлі да мэты, прызначанай Ім.
У сваёй дабрыні Стварыцель не толькі прадвызначае, але таксама робіць нас здольнымі дасягнуць збаўлення.
Калі чуем слова “прадвызначанасць”, можам адчуць страх, бо без святла Божага слова яно можа азначаць наканаванасць лёсу: дзесьці хтосьці вызначыў мне пражыць такое, а не іншае жыццё, з такім, а не іншым фіналам. Гэта сумна – жыць і ведаць, што не маеш уплыву на сваё жыццё, што з’яўляешся марыянеткай. Такое мысленне разбіваецца толькі Божым словам.
З першых старонак Бібліі прыходзім да высновы, што чалавек створаны Богам разумным, з несмяротнай душой, а таксама свабодным выбіраць. Усё Святое Пісанне прасякнута гэтай ідэяй незалежнасці чалавека ад свайго Стварыцеля. Мы не заложнікі таго, што свет называе лёсам або фатумам. Кожны дзень, кожную хвіліну вольныя ў сваім выбары: што падумаць, што сказаць, што зрабіць. Але, як гаварыў апостал Павел, “усё мне можна, але не ўсё карысна” (1 Кар 6, 12).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.