ГРОДНА
Серада,
04 снежня
2024 года
 

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (7)

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Камісія па справах душпастырства сем’яў і сужэнстваў
    1. Якія формы душпастырскай дзейнасці з сем’ямі існуюць у Вашай парафіі (пералічыце группы або таварыствы)?
    2. Хто займаецца душпастырствам сем’яў (святар / манахіня / свецкая асоба)?
    3. Якія напрамкі душпастырскай дзейнасці з сем’ямі Вы лічыце больш неабходнымі (маладыя сем’і, сем’і сталага ўзросту, несакраментальныя саюзы і інш.)?
    4. Ці праходзіць у Вашай прафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства (калі так, то як яна адбываецца)?
    5. Ці лічыце неабходным задзейнічанне ў душпастырстве сем’яў кваліфікаваных асоб? Каго б маглі параіць?
    6. Як, на Вашу думку, у сям’і і пры касцёле павінна адбывацца выхаванне дзяцей і моладзі да заснавання хрысціянскай сям’і?
7. Ці лічыце дастатковымі свае веды пра пакліканне да сям’і і сужэнства?
    8. Як супрацьстаяць сучасным выклікам і захаваць традыцыйны інстытут сям’і ў сённяшнім грамадстве?
    9. Якія формы душпастырскай дзейнасці з боку Касцёла маглі б паспрыяць папулярызацыі сямейных каштоўнасцей?
    10. Якія формы душпастырскай дзейнасці з боку Касцёла маглі б паспрыяць абароне зачатага жыцця?
    11. Як, на Вашю думку, неабходна фарміраваць у маладых павагу да старэйшага пакалення?
    12. Якія формы перадачы хрысціянскіх каштоўнасцей дзецям і моладзі існуюць у Вашай сям’і?
    13. Ці лічыце дастатковым зацікаўленне Касцёла справамі сям’і ў сваёй парафіі і дэканаце?
   
   Камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу
    1. Што робіцца для адзінства хрысціян у Вашай парафіі або дэканаце?
    2. Ці існуюць сталыя адносіны з хрысціянскімі супольнасцямі (калі так, то якія)?
    3. Ці праводзяцца на грамадска-культурным узроўні сумесныя мерапарыемствы з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій (напрыклад, пастаральныя праекты, сацыяльныя акцыі і інш.)?
    4. Што, на Вашую думку, стварае перашкоды для адзінства хрысціян у Вашай парафіі і дэканаце?
    5. Якія перашкоды ў паразуменні адносна сакраментальнага душпастырства існуць паміж хрысціянскімі канфесіямі?
    а) св. хрост: праблемы і спосабы іх вырашэння;
    б) змешаныя сужэнствы;
    в) споведзь і св. Камунія.
    6. Ці магчымы, на Вашу думку, дыялог з няверуючымі (калі так, то якім чынам ён павінен адбывацца)?
    7. Ці прысутнічае экуменічная тэматыка ў катэхізацыі і казаннях у Вашай парафіі?
    8. Якія маеце заўвагі і прапановы ў справе экуменічнай дзейнасці?    
   
    Прыняць удзел у сінадальнай працы можа кожны жадаючы. Запоўнены апытальнік неабходна даслаць у сакратарыят Сінода на паштовы адрас: 230025, г. Гродна, вул. К. Маркса, 4, Курыя, – або на электронную скрыню: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  28

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.