ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (163)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец зацвердзіў тэму наступнага Сінода Біскупаў, які адбудзецца ў кастрычніку 2022 года. Яна будзе гучаць наступным чынам: “На карысць Касцёла сінадальнага – камунія, удзел і місія”. Рашэнне прынята на падставе вынікаў кансультацый, праведзеных з біскупскімі канферэнцыямі, Сінодамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, дыкастэрыямі Рымскай курыі і радамі вышэйшых манаскіх настаяцеляў.

    ☞ Завяршыўся першы этап працэсу беатыфікацыі с. Леоны Мартэн, дачкі свсв. Зэліі і Луі Мартэнаў, старэйшай сястры св. Тэрэзы з Лізьё. Акты справы перададзены Кангрэгацыі па кананізацыі. Як адзначаецца ў пастулаце, “прывядзенне да алтара с. Леоны можа падацца незразумелым, бо яе жыццё было вельмі перакручаным. Гэта складанае дзіця, якое ўступала ў ордэн тройчы, мела шматлікія крызісы і дэпрэсіі, але, нягледзячы на ўсе няўдачы, заставалася верным Богу”. Распачацце працэсу беатыфікацыі стала неабходным крокам, з улікам папулярнасці культу, які атачае с. Леону, масавых паломніцтваў на яе магілу і шматлікіх сведчанняў аб сіле заступніцтва манахіні.
   
   ☞ Санктуарый Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай Гары ў Польшчы атрымаў прывілей поўнага адпусту “in perpetuo”, г. зн. “назаўсёды” (без неабходнасці падаўжэння дазволу), для ўсіх вернікаў, якія наведваюць святое месца. Гэта адказ Апостальскай Сталіцы на клопат айцоў паўлінаў “пра духоўнае дабро мільёнаў пілігрымаў”. Адпуст можна атрымаць у яснагорскім санктуарыі на звычайных умовах. Для гэтага трэба быць у стане асвячальнай ласкі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў намерах Святога Айца.
   
    ☞ Для Папскай швейцарскай гвардыі пабудуюць новую казарму. Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне паказала, што рацыянальным будзе знос цяперашняй казармы паміж ватыканскімі плошчай св. Пятра і варотамі св. Ганны і будаўніцтва новай на тым жа месцы. Працы запланаваны на 2023–2026 гады. Кошт праекта – 51,6 мільёнаў еўра. Сума ўключае неабходныя сродкі для часовага размяшчэння рэкрутаў у перыяд будаўніцтва. Фінансаванне мае весціся за кошт ахвяраванняў.
   
    ☞ Ва Украіне трываюць працы над кінастужкай “Верце”. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра пераслед хрысціян атэістычным камуністычным рэжымам. Вінніцкая вобласць, 1920–1950 гады. Галоўны герой Пётр становіцца тварам да твару з новай савецкай ідэалогіяй, якая не прымае рэлігію, прапагандуе адмову ад веры ў Бога. Яго сям’я ратуе сакральныя рэчы са святыні, у якую ўрываюцца вайскоўцы. Мужчына пакідае сям’ю і адпраўляецца ў ссылку ва ўральскі лагер, дзе і разгортваюцца галоўныя падзеі фільма. Ідэя здымак належыць Асамблеі Місіянераў Беззаганнай Марыі Украіны.

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.