ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Як змагацца са спакусамі?
Спакусы прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека. Адчуваем прагу – адчуваем і спакусы.
Крыніцы спакушэння
Кожны дзень у нас не аднойчы ўзнікае спакуса да граху і зла. Св. Аўгусцін гаворыць, што мы павінны пастаянна выбіраць паміж Валадарствам Бога і д’ябла. Чым большага поспеху хтосьці дабіваецца на шляху хрысціянскага ўзрастання, тым больш жорсткія спакусы будуць яго праследаваць. Нават самога Езуса спакушаў д’ябал у пустыні (параўн. Мц 4, 1–11; Лк 4, 1–13). У Евангеллі гаворыцца, што сатана хацеў выпрабаваць Яго сыноўскае стаўленне да Бога. “Езус адбівае гэтыя атакі, якія, здаецца, паўтараюць спакусы Адама ў раі і Ізраэля ў пустыні, а д’ябал адступаецца ад Яго «да пары» (параўн. Лк 4, 13)” (ККК 538). Мука Езуса: ад страху смерці ў Гетсіманіі да насмешкі фарысеяў і папроку злодзея на Голгофе – апошняя і самая суровая спакуса, якую Хрыстос перажыў як чалавек. Айцы Касцёла бачылі ў гэтых спакушэннях сатаны адлюстраванне 3-ох спакус свету з Першага Паслання св. Яна (2, 16): пажадлівасці цела, вачэй і жыццёвай пыхі.†

Спакушэнне Езуса пацвярджае паходжанне спакус ад злога і тое, што яны самі па сабе не маюць маральнай каштоўнасці:
не з’яўляюцца ні добрымі, ні дрэннымі. Калі спакушалі Таго, хто не здзейсніў граху, значыць спакуса значна адрозніваецца ад граху. Чалавек у сваёй свабодзе можа і павінен супрацьстаяць злу. Калі робіць гэта з-за Божай любові, адкінутыя спакусы становяцца дабрадзейнасцю і заслугай перад Богам. Пераадоленыя спакусы пры дапамозе ласкі Пана набліжаюць да Яго, умацоўваюць веру і сувязь чалавека са Стварыцелем. Тут варта ўзгадаць словы св. Паўла, што Бог не дапускае да нас спакусу, якую не змаглі б пераадолець пры дапамозе Яго ласкі (параўн. 1 Кар 10, 13). Такім чынам, грэх, які разумеецца як згода на спакусу, звязаны з адмовай ад канкрэтнай Божай ласкі.
Св. Якуб піша: “Бога нельга выпрабаваць злом, і сам Ён не выпрабоўвае нікога” (Як 1, 13b). Гэтыя словы апостала выразна паказваюць, што Бог не можа быць крыніцай спакусы. Бог, хутчэй, дазваляе спакусу, якая паходзіць не ад Яго. Так было ў выпадку біблійнага Іова. Айцы Касцёла аднагалосна называюць 3 крыніцы спакус: уласную пажадлівасць, уплыў свету і, нарэшце, дзейнасць сатаны. Выразна бачна, што не ўсе яны ідуць ад злога. Аднак гэта не значыць, што д’ябал не мае да іх ніякага дачынення. Адораны вялікім інтэлектам, ён з’яўляецца бацькам падману і майстрам маніпуляцый. Можа выкарыстоўваць першыя 2 крыніцы спакус, каб прывесці чалавека да зла. Практыка паказвае, што такая дзейнасць, такая тактыка спакушэння самая распаўсюджаная. Д’ябал рэдка спакушае чалавека беспасрэдна. Часцей за ўсё ён звяртаецца да ўнутранай неўпарадкаванасці, выкарыстоўвае знешнія раздражняльнікі, якія даходзяць да чалавека са свету.
Меншыя і большыя спакусы
Спакусы прыходзяць да любога чалавека, і важна ведаць, як з імі змагацца. Хоць амаль кожны бой са спакусай выглядае крыху інакш, усё ж можна ўсталяваць некаторыя агульныя правілы гэтай барацьбы.
Меншыя спакусы лепш разглядаць з халоднай пагардай. Той, хто яўна супрацьстаіць нават найменшым пабуджэнням, неапраўдана растрачвае свае сілы і ўносіць хваляванне ў душу. А душэўны супакой і энергія цела – вялікія скарбы. Так трэба дзейнічаць, перш за ўсё, у спакусах пыхлівасці, падазронасці, зайздрасці. Так жа неабходна дзейнічаць, калі ўзнікаюць мімалётныя ідэі, думкі, пачуцці і жаданні супраць цнатлівасці, або раптоўныя, агульныя ці дакучлівыя бунты супраць веры, або таксама блюзнерскія думкі.
Калі атакуе больш сур’ёзная спакуса, пасіўнага супраціву недастаткова, трэба дзейнічаць актыўна. Неабходна супрацьстаяць ёй не вагаючыся і не адкладваючы, як толькі заўважаем небяспеку. Пакуль вораг знаходзіцца на парозе дома, ад яго лягчэй адбіцца, чым калі ўварвецца ўнутр. Іскру лягчэй патушыць, чым полымя. Няхай гэтая барацьба будзе рашучай, катэгарычнай. Той, хто таргуецца з ворагам і хоча пайсці на саступкі, толькі разахвочвае яго.
Калі спакушальнік набліжаецца звонку, трэба мець для яго рашучае Езусава “Адыдзі, сатана!” (Мц 4, 10). У цяжкасцях, звязаных з верай і чыстасцю, неабходна, наколькі гэта магчыма, пазбягаць небяспекі. Калі пачуцці спакушаюць – абуджаць агіду да граху альбо любоў да Бога: “Я хутчэй памру, чым пакрыўджу Цябе”. Звяртацца да імпульсіўнай малітвы. Можна таксама зрабіць знак крыжа ці выкарыстаць святую ваду. Трэба паспрабаваць надаць думкам іншы напрамак, заняўшыся працай, чытаннем, цікавай і добрай справай.
Бог з намі!
Вельмі важна падчас спакус, нават калі яны моцныя і настойлівыя, захоўваць раўнавагу. Хрысціянін не павінен баяцца спакусы, бо Бог абяцаў яму ласку, якую атрымае перад абліччам небяспекі. Хто турбуецца і нервуецца, шкодзіць самому сабе. Часам заблытваецца ў яшчэ горшыя непрыемнасці, як птушка, якая трапіла ў сетку. Спакуса – яшчэ не грэх. Св. Аўгусцін гаворыць: “Вораг можа брахаць, як сабака. Але ўкусіць можа толькі таго, хто дазволіць. Ён не здольны прымусіць нас даць дазвол, можа толькі выпрасіць”. Варта памятаць, што Бог з намі і дапамагае ў барацьбе. Таму, хоць духоўнае змаганне можа стаць крыніцай цярпення, нельга губляць душэўны супакой, шкадаваць сябе. Неабходна засяроджвацца на падтрыманні жывых адносін з Богам і пастаянным пацвярджэнні Яго панавання над нашым жыццём. Яно не павінна круціцца вакол спакусы ды граху і нават сродкаў (хаця яны і патрэбныя) для барацьбы з імі; але як Зямля круціцца па сваёй арбіце вакол Сонца, так і наша існаванне – вакол Бога, дабра і цноты. Неабходна памятаць, што гэта Бог ратуе, а не чалавек сам сябе.
Духоўны меч
“І шлем збаўлення вазьміце, і меч духоўны, якім ёсць Божае слова” (Эф 6, 17). Божае слова – выдатная дапамога ў барацьбе са спакусамі. Езус даў нам прыклад таго, як дзейнічаць падчас выпрабаванняў, калі ў пустыні Яго спакушаў д’ябал. Хрыстос не ўступае ў дыскусію са злым духам, а адсякае ўсе яго прапановы Божым словам (параўн. Мц 4, 1–11; Лк 4, 1–13).
Эвагрый Панційскі, манах, які жыў у ІV стагоддзі, напісаў трактат “Аб распазнанні страсцей і думак”.
У гэты твор ён уключыў шмат урыўкаў са Святога Пісання, якія рэкамендуе паўтараць пры нападзе дрэнных думак. Манахі вучылі гэтыя словы на памяць, каб заўсёды быць напагатове ў момант спакусы. Часам прамаўлялі толькі імя Езус, што “адпраўляе ўсіх дэманаў у бегства” (у чым неаднаразова пераконваліся самі).
Важным сродкам з’яўляецца штодзённы рахунак сумлення, які ў святле Божага слова спрыяе распазнаванню ўсіх імпульсаў пачуццяў і думак, што могуць прывесці як да дабра, так і да зла. Ён дапамагае заўсёды быць пільнымі і ўважлівымі да дзеяння ў нашым жыцці як Бога, так і нячыстага.
Споведзь, заступніцтва святых і думкі пра канец жыцця і вечнасць
Расказаць пра спакусу іншаму чалавеку – значыць рассакрэціць яе, што ў многіх выпадках робіць слабасць менш небяспечнай, а часта ўвогуле яе нейтралізуе. З-за сакраментальнага характару і таемнасці споведзь з’яўляецца прывілеяваным месцам для такога рассакрэчвання. У канфесіянале хрысціянін асаблівым чынам адкрывае на Божую ласку тыя вобласці сваёй душы, якія найбольш уразлівыя для нападаў зла. Эўхарыстыю ў сваю чаргу называюць лекам, які не толькі загойвае раны, нанесеныя грахом, але і ўзмацняе ласку, неабходную для паспяховай барацьбы са спакусамі.
Вялікая падмога – заступніцтва Марыі і святых. Імя Багародзіцы сее страх у стане ворага чалавецтва. Беззаганная сцірае сваёй пятой яго галаву. Нездарма Касцёл дае нам святых як апекуноў пэўных сфер жыцця. Яны прайшлі барацьбу са спакусамі і дзякуючы Божай ласцы здабылі перамогу. Напрыклад, св. Фаўстына і св. Ян ад Крыжа былі вызвалены Стварыцелем ад спакус супраць цноты чыстасці, таму разважанне над прыкладам іх жыцця і малітва да іх, нават кароткая, дапамагае ў змаганні са спакусай, якая супярэчыць гэтай цноце.
“Ва ўсіх справах памятай пра свой канец, і тады ніколі не зграшыш” (Сір 7, 36).
Успамін апошніх рэчаў: смерці, Божага суда, вечнага аддалення ад Бога; практыкаванне пакаяння, посту, устрымання і ўтаймавання цела праз адмаўленне ад таго, што лішняе, практыкаванне пакоры і малітвы, асабліва прыніжэнне сябе перад Богам і просьба аб Яго міласэрнасці, разважанне Мукі і Смерці Збаўцы – усё гэта служыць перамозе над спакусай да граху.
Быць занятым
Важна, каб не было пустога месца ў душы і жыцці (параўн. Лк 11, 24–26). Варта нястомна запрашаць Хрыста да сябе ў сэрца, каб Ён і толькі Ён там панаваў. Дапаможным сродкам з’яўляецца план дня, каб мець час на малітву, працу і здаровы адпачынак, удзельнічаць у якой-небудзь супольнасці ці добрай справе. Бо калі актыўна рэалізуем сваё жыццё і пакліканне, адчуваем менш спакус.
“Чувайце і маліцеся, каб не паддацца спакусе” (Мц 26, 41a), – сказаў Збаўца апосталам у Гетсіманіі.
Жыццё хрысціяніна з’яўляецца барацьбой, і так застанецца да самага яго канца. Наш Пан Езус Хрыстус сам змагаўся са спакусай, грахом, д’яблам і на сваім крыжы здабыў поўную перамогу, у якой мы ўдзельнічаем праз абсалютнае даручэнне Яму свайго жыцця. Таму неабходна стойка супрацьстаяць нядобрым пабуджэнням, нават калі яны пастаянна вяртаюцца. Як сцвярджаў св. Францішак Сальскі, “пакуль барацьба працягваецца, супраціў не зламаны”. Настойлівасць у рэшце рэшт будзе ўвенчана перамогай.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.