ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Прайсці школу св. Юзафа
Школа св. Юзафа дае грунтоўны фундамент, на якім можам будаваць хрысціянскае жыццё. Следуючы наказам святога, нам будзе прасцей станавіцца сведкамі Езуса ў штодзённым атачэнні, паводле ўласнага паклікання. Ды і проста быць шчаслівымі – у зямным і нябесным свеце.
Як добра было б мець побач кагосьці, хто ніколі не адмовіць у дапамозе, хто ўважліва выслухае і заўсёды падтрымае… Насамрэч, кожны з нас мае каля сябе такую асобу – непрыкметную, але дзейсную. Маўклівая постаць з Бібліі, без прысутнасці якой нельга ўявіць усю каштоўнасць дзеяў Евангелля.
19 сакавіка ўзгадваем самага важнага святога, які мае асаблівую ласку ў Бога – св. Юзафа. Яго прываблівасць для вернікаў абумоўлена не толькі асаблівымі заслугамі ва Усявышняга, але і досведам звычайных штодзённых цяжкасцей. Таму хрысціяне маюць рацыю, калі шукаюць яго заступніцтва ў тых ці іншых складаных сітуацыях – спантанных і будзённых. Яго блізкасць да нас відавочная, бо са Святога Пісання жыццё св. Юзафа здаецца найбольш зразумелым простаму чалавеку. Ён блізкі нам у працы, у няведанні сваёй будучыні, у сямейных клопатах і выхаванні дзяцей. Таксама, як і мы, св. Юзаф зарабляў на жыццё, клапаціўся пра бліжніх, пераязджаў з месца на месца, перажываў дробныя радасці і трывогі. Пры гэтым адно непадабенства св. Юзаф усё ж захаваў: у любой сітуацыі ён паводзіў сябе як сапраўдны Божы чалавек. І гэта дае кожнаму з нас падставу да разважання і пераймання. †
19 сакавіка ўзгадваем самага важнага святога, які мае асаблівую ласку ў Бога – св. Юзафа. Яго прываблівасць для вернікаў абумоўлена не толькі асаблівымі заслугамі ва Усявышняга, але і досведам звычайных штодзённых цяжкасцей. Таму хрысціяне маюць рацыю, калі шукаюць яго заступніцтва ў тых ці іншых складаных сітуацыях – спантанных і будзённых. Яго блізкасць да нас відавочная, бо са Святога Пісання жыццё св. Юзафа здаецца найбольш зразумелым простаму чалавеку. Ён блізкі нам у працы, у няведанні сваёй будучыні, у сямейных клопатах і выхаванні дзяцей. Таксама, як і мы, св. Юзаф зарабляў на жыццё, клапаціўся пра бліжніх, пераязджаў з месца на месца, перажываў дробныя радасці і трывогі. Пры гэтым адно непадабенства св. Юзаф усё ж захаваў: у любой сітуацыі ён паводзіў сябе як сапраўдны Божы чалавек. І гэта дае кожнаму з нас падставу да разважання і пераймання. †
Урок 1.
Цалкам даверыцца Богу
Часта мы канцэнтруемся на ўласных праблемах, не заўважаючы нічога, акрамя іх. І турбуемся, што не знаходзім рашэння, якое прынясе палёгку. Як паступаў у падобных выпадках св. Юзаф, можна ўбачыць на прыкладзе яго рамесніцкай дзейнасці. Напэўна, здаралася, што заставаўся без працы, сутыкаўся з незадаволенымі кліентамі або павінен быў у спешцы рамантаваць пэўныя рэчы. Аднак, апрача гэтага, працаваў (разам з Езусам) у “супакоі сэрца”.
Юзаф цалкам аддае сябе Божаму Провіду, бо ведае, што з Госпадам не трэба нічога баяцца, не зважаючы на перашкоды, якія Ён дапускае. Такая пазіцыя прамаўляе да сэрца больш, чым прыгожыя словы, асабліва калі заўважальны яе плён.
Супакой сэрца сярод мітусні… Юзаф быў апорай веры, нягледзячы на клопаты, праз якія праходзіў. Гэта азначае, што ніводнае з цярпенняў не магло быць для яго “злом”, ніводнае не магло пашкодзіць яму. Дух заставаўся нязломным.
Урок 2.
Быць ветлівым
Па прыкладзе св. Юзафа можам менш гаварыць. І больш слухаць. Тады кожнае наша слова будзе напоўнена мудрасцю, якую дае Святы Дух у найбольш адпаведны момант. Каб быць добрым і ветлівым, трэба захоўваць унутраную цішыню. Спакойная вада не шуміць, аднак бура можа напалохаць. Нельга дакрануцца да сэрца праз ураган, але праз подых ветру. Ветлівасць дапаможа нам выслухаць і пачуць бліжняга, пакідаючы яму права рабіць памылкі і перамяняцца. Ветлівасць дапаможа прысвяціць час іншаму чалавеку без пастаяннага паглядвання на гадзіннік, цалкам аддаючы сябе суразмоўцы ў канкрэтны момант. А плён не прымусіць чакаць: атачэнне будзе поўніцца ўдзячнымі і даверлівымі людзьмі.
Урок 3.
Быць пакорлівым
Які іншы святы застаецца настолькі непрыкметным, як св. Юзаф, але ў той самы час здольным займаць адно з найважнейшых месцаў у сэрцы Госпада? Юзаф быў абраны апекуном Божага Сына і меў важкую падставу для гонару. Аднак ён не паддаецца гэтаму пачуццю і застаецца сціплым. Выконвае ўсё, аб чым просіць Бог, і робіць гэта з вялікай паслухмянасцю. Не дыскутуе з Усявышнім. Не чакае ад Яго ніякага асаблівага стаўлення. У сваю чаргу робіць усё, што ад яго залежыць. Клапоціцца пра сям’ю і працуе, каб забяспечыць Марыю і Езуса неабходным. Застаецца ў Іх цені, не ўзвышаецца, але ахвяруе сваю любоў і сябе цалкам. А ўзамен атрымлівае найвышэйшую ўзнагароду ад Пана.
Урок 4.
Клапаціцца пра сям’ю
Св. Юзаф выдатна ўмеў задбаць пра сям’ю, якая вылучалася сярод іншых сваёй “асаблівасцю”. Бог і чалавек жылі пад адным дахам.
І св. Юзаф павінен быў самастойна, выключна з дапамогай Божай ласкі, спраўляцца з нягодамі, якія прыносіла жыццё ў тыя часы.
Ён нёс на сваіх плячах шматлікія цяжкасці. Праблемы, з якімі сутыкнуўся, з’явіліся на самым пачатку яго бацькоўскай місіі. Трэба было знайсці месца начлегу для цяжарнай Марыі і куток, дзе яна магла б нарадзіць дзіця. Калі Езусу пагражала смерць ад рук Ірада, узнікла неабходнасць часова эмігрыраваць са сваёй сям’ёй у Егіпет. Калі небяспека адступіла, Марыя з Юзафам вярнуліся, але не накіраваліся ў Юдэю. Турбуючыся за лёс Езуса, пасяліліся ў Галілеі, у Назарэце.
Бачым, што св. Юзаф не баяўся прымаць рызыкоўныя рашэнні. Ён паспяхова выбіраў даступныя яму сродкі для рэалізацыі жыццёвай мэты. І гэтая мэта заключалася не толькі ў клопаце пра Святую Сям’ю. Юзаф усведамляў, што выкананне Божай волі дазволіць яму дасягнуць уласнай жыццёвай мэты – вечнага шчасця ў Валадарстве Нябесным. Праз прыклад апекуна Езуса Госпад паказвае, чаго прагне ад бацькоў сямей – імкнення да святасці і кіравання родных тым жа шляхам.
Урок 5.
Сведчыць справамі, а не словамі
Найлепшай евангелізацыяй з’яўляецца сведчанне жыццём. І св. Юзаф быў чэмпіёнам у гэтым: маўчаў, але дзейнічаў. Праз свае дзеянні ён зрабіў для нас куды больш рэчаў, чым маглі б здзейсніць словы. З уласнай волі і з поўнай свядомасцю ён згадзіўся звязаць свой лёс з жыццём Уцелаўлёнага Слова. Згадзіўся на ўсе адрачэнні, якіх патрабавала ад яго гэтая выключная місія. Узяў на сябе адказнасць за Нованароджанага, не ставячы ніякіх умоў і не пытаючыся, як доўга гэта працягнецца. Стаў бацькам Дзіцяці-Бога, адзіным у сваім родзе бацькам. Пагадзіўшыся, што ў яго доме з’явіцца на свет Месія, аўтаматычна прысвяціў Яму свой супакой і будучыню. Дзень за днём у шэрасці паўсядзённых абавязкаў св. Юзаф быў трывалым і паслядоўным у сваім рашэнні. Яго заслуга ў тым, што ў жыцці – з чалавечага пункту гледжання – без пэўнага плана і ўсялякай карысці ён цалкам даверыўся Пану. Таму яшчэ чаму мы можам навучыцца ў св. Юзафа – гэта безаглядна любіць праз свае чыны. Служыць бліжняму. Быць канкрэтным і практычным у гэтай любові і паслузе.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.