ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (207)

Прэса

catholicby2018Пра расійскіх
    навамучанікаў
   Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у прэзентацыі кнігі “З Хрыстом да канца. Мучаніцтва слуг Божых у Савецкім Саюзе”, якая адбылася ў Варшаве (Польшча).
На мерапрыемстве кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапата звярнуўся да прысутных з прамовай. Іерарх нагадаў гісторыю распачацця беатыфікацыйнага працэсу расійскіх навамучанікаў, ля вытокаў якога стаяў сам.
    Выданне змяшчае жыццярысы арцыбіскупа Магілёўскага Яна Цепляка і 14-ці іншых ахвяр атэістычнага рэжыму. Сярод іх святары лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Аўтар кнігі – вядомы даследчык і гісторык кс. Кшыштаф Пажарскі.

gosc niedzielny Канада закрывае
    шпіталі?
Дзяржаўныя ўлады пазбаўляюць фінансавання тыя бальніцы, якія не згаджаюцца на правядзенне ў сваіх структурах эўтаназіі. На практыцы гэта азначае, што многія такія пляцоўкі будуць ліквідаваны.
Згодна з законам, кожная невылечна хворая ці ў нейкай ступені непаўнаспраўная асоба можа выкарыстаць права на эўтаназію. “Калі б усе канадцы мелі доступ да кваліфікаванай паліятыўнай апекі, меншая колькасць людзей патрабавала б смяротнай ін’екцыі. Замест таго, каб развіваць культуру апекі, мы імкнёмся ў напрамку смерці па патрабаванні”, – каментуюць біскупы краіны.
niedziela logo   “Нуль паперы”
Пад такой назвай Канферэнцыя Біскупаў Іспаніі ініцыявала праект з улікам аховы навакольнага асяроддзя.
Падчас агульнага сходу епіскапата плануецца выкарыстоўваць лічбавую сістэму галасавання замест картачак. Важныя дакументы са сходу будуць даступны біскупам на планшэце.
    Да гэтага часу біскупскія лісты заўсёды адпраўляліся духавенству на паперы. Зараз пачынаецца “тэставая фаза” новага метаду. Аднак нельга выключыць, што асобныя дадатковыя дакументы і выпраўленні надалей павінны будуць прадастаўляцца на паперы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.