ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Варта ведаць (166)
☞ У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавіруса, Святы Айцец Францішак сумесна з Папскім камітэтам міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў і Канферэнцыяй Біскупаў Венгрыі прыняў рашэнне аб пераносе 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, запланаванага ў Будапешце ў верасні 2020 года, на верасень 2021 года. На чэрвень 2022 года перанесена Сусветная сустрэча сем’яў, на жнівень 2023 года – Сусветныя дні моладзі. †
☞ Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў заснавала спецыяльны Фонд па надзвычайнай сітуацыі, дзякуючы якому плануе дапамагаць змагацца з COVID-19 і яго наступствамі. Ад імя Святога Айца ўжо ахвяраваны 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх 3-ом медыцынскім установам у Сірыі, 3 такіх прыборы дастаўлены ў бальніцу св. Юзафа ў Іерусаліме. Акрамя таго, набыты і пастаўлены дыягнастычныя камплекты ў Газу, дапамогу атрымала бальніца Святой Сям’і ў Бэтлееме. Зараз вывучаюцца запыты з іншых краін.
☞ У Іерусаліме рэлігійныя лідары ўпершыню сустрэліся разам, каб маліцца аб спыненні пандэміі каранавіруса. “Няхай Бог дасць здароўе хворым і выбавіць свет ад гэтай пошасці”, – разам усклікалі прадстаўнікі хрысціянства, іудаізму, ісламу і друзаў. На заканчэнне сабраныя прачыталі псалом, словамі якога пілігрымы ў Святым Горадзе даручалі сябе Божай апецы і прасілі ў Бога бласлаўлення. Супольную малітву ініцыявалі Галоўны рабінат Ізраіля, дзяржаўныя міністэрствы ўнутраных і замежных спраў, Сусветная рада рэлігійных лідараў і інш.
☞ Ажно 38% палякаў з глыбокім перакананнем прызнае, што бягучы перыяд выклікаў у іх рэфлексію над сэнсам жыцця. Такія вынікі прынесла даследаванне, праведзенае сярод чытачоў партала Onet.pl. Па яго выніках, узроставая група, найбольш схільная да рэфлексіі над сэнсам жыцця перад абліччам пандэміі – не пажылыя людзі, а маладыя асобы ва ўзросце 18–24 гадоў. 44% асоб, маладзейшых за 24 гады, больш думаюць пра сэнс жыцця і экзістэнцыі падчас шалеючай пандэміі. 29% з глыбокім пачуццём заяўляюць, што менавіта вера ў Бога дапамагае перажыць няпросты час.
☞ Папе на пенсіі Бенедыкту XVI споўнілася 93 гады. Як пераемнік св. Яна Паўла II, ён кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 года да адстаўкі ў 2013 годзе. За час пантыфікату ініцыяваў важныя рэформы ў Ватыкане: увёў глабальныя змены ў функцыянаванне Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка) і падвергнуў эканамічную і фінансавую дзейнасць Святога Пасада міжнародным механізмам кантролю. Шматлікія складаныя абставіны пантыфікату вычарпалі фізічныя сілы Бенедыкта XVI, што прывяло да знакавага рашэння: адстаўкі з пасады Біскупа Рыма. Такая выключная падзея адбылася ўпершыню за 719 гадоў.
vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.