ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ
Ян 3, 16–18
Езус сказаў Нікадэму: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага”. †
Змяняць аблічча зямлі
Бог для нас вялікая таямніца! Часам спрабуем няёмка прыадкрыць яе. Аднак самі не здолеем дайсці да Бога, таму Ён у сваёй пяшчоце прыходзіць да нас і паказвае сваю любоў і сваю таямніцу наглядна і адчувальна ў асобе Езуса.
Бог – гэта супольнасць Асоб. Айцец дае ў дар Сына, каб вярнуў нас, згубленых, да Яго. Езус не дзейнічае самастойна, але ў моцы Духа. Быў зачаты Яго сілай ва ўлонні Марыі. Напоўнены Духам у момант хрышчэння ў Іардане. У сіле Духа Ён накіраваўся ў пустыню, каб паказаць, як змагацца са спакусамі злога. Здзяйсняў цуды і навучаў сілай таго ж Духа. І, нарэшце, аддаў Духа, паміраючы на крыжы.
Дух, які спадарожнічае нам з дня хросту, нагадвае пра ўсё, што перажыў і чаму навучыў Езус. Ён фарміруе думкі, пачуцці і адносіны, каб мы усё больш і больш станавіліся падобныя да Сына. Дух усклікае ў нас: “Абба Ойча!”, – каб у сваіх сэрцах перажывалі сыноўскую любоў да Бога.
Стварыцель моцна палюбіў свет, палюбіў кожнага чалавека! Мы не павінны баяцца разам з Ім аддаваць сябе і змяняць аблічча гэтай зямлі, таму што Божае жаданне заключаецца ў тым, каб збаўляць, захоўваць, ратаваць, а не асуджаць ці знішчаць. Бог ёсць бязмежная Любоў (параўн. 1 Ян 4, 16).

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 351 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.