ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня
2024 года
 

XXVI Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 21, 28–32
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народу: “Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: «Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку». Але той адказаў: «Не хачу!». А пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады ён падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: «Ужо іду, спадару». І не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі?”. Кажуць Яму: “Першы”.
    Тады Езус кажа ім: “Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі яму. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму”.

Не адварочвацца ад Бога
    Езус нагадвае: хто не здольны ўбачыць, што ён грэшны чалавек, які не заслугоўвае Неба, не здолее прыняць і ласку міласэрнасці. Нікога не адсылае ад брам Неба, толькі дае прыярытэт тым, хто, навяртаючыся, не ўтойвае, што з’яўляецца грэшнікам.
    Мы можам глядзець на сваю грэшнасць двума спосабамі: бязбожна і з верай. Бязбожна – забываючыся пра Бога, міласэрнасць якога большая за любы, нават самы страшны, непрыстойны і ганебны грэх, альбо з верай, якая дазваляе разглядзець у балючым вопыце ўласнай слабасці невычэрпную Божую ласку.
    Нашы грахі не вымушаюць Хрыста адвярнуцца ад нас – Ён адступае, устрывожаны людской подласцю. Гэта мы, грэшнікі, адварочваемся ад Яго і спрабуем ісці ўласным шляхам. Аднак нават тады Хрыстос не адыходзіць ад чалавека ні на крок, бо сам запэўніў, што прыйшоў заклікаць да навяртання не праведнікаў, але грэшнікаў, што не здаровым, а хворым патрэбны лекар.
   
    Пане Езу Хрыстэ, учыні, каб з верай у сэрцы я заўсёды ішоў за Табой, і не дазволь мне ніколі аддаліцца ад Цябе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.