ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

XXVII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 21, 33–43
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў слуг сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае. А вінаградары, схапіўшы слуг ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слуг, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: «Пасаромеюцца сына майго». Але вінаградары, убачыўшы сына ягонага, сказалі адзін аднаму: «Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго і завалодаем спадчынай ягонай». І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”. Кажуць Яму: “Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: «Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў вачах нашых». Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго”.

Не змарнаваць Божыя ласкі
    Гэтая прыпавесць з’яўляецца абагульненнем усёй гісторыі збаўлення. Вінаграднік сімвалізуе народ Ізраіля. Яго гаспадар – Бог, вінаградары – правадыры людзей, слугі – прарокі, а жорстка забіты сын – Езус Хрыстус – краевугольны камень, на якім будзе ўзведзены новы будынак, новы Божы Народ, Касцёл. Да яго будуць належаць усе, хто паверыць словам Збаўцы.
    Як хрысціяне мы цешымся вялікай прывілеяй – ласкай быць абранымі і ўключанымі ў супольнасць Касцёла. Аднак павінны ўсведамляць, што наша жыццё ў Божым вінаградніку, якім з’яўляецца Касцёл, павінна прыносіць бласлаўлёныя плады: справядлівасць, мір, павагу да іншых людзей, а значыць, усё, што з’яўляецца выкананнем закона любові – канстытуцыі Божага Валадарства. Калі так не станецца, Хрыстова Валадарства будзе адабрана ў нас, і змарнуем тую вялікую ласку, якую Езус заслужыў для нас, паміраючы на крыжы.
   
    Пане Езу, удзялі мне ласку заўсёды быць верным Табе, каб магчы аказацца ў Тваім Валадарстве і цешыцца вечным жыццём.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.