ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Скарб, які трэба адкрыць
Да ніводнай малітвы так не заахвочвала Маці Божая падчас сваіх аб’яўленняў, як да ружанцовай!
Ружанцовая малітва добра знаёма кожнаму з нас. Пацеркі на ланцужку можна часта ўбачыць і ў руках на выявах святых. Св. айцец Піо быў вялікім прамотарам ружанца, вельмі часта маліўся на ім. Тыя, хто быў са святым напрыканцы яго жыцця, сведчаць, што калі пастыр ужо не мог размаўляць, часта паказваў на ружанец і дадаваў: “Заўсёды, заўсёды...”. Будучы яшчэ ў добрым стане, нярэдка паўтараў: “Любіце Марыю і старайцеся, каб Яе любілі. Заўсёды маліцеся Яе Ружанцам і рабіце дабро. Дзякуючы гэтай малітве д’ябал прамахнецца і будзе пераможаны, прычым назаўсёды. Гэта малітва да Той, якая трыумфуе над усім і над усімі”. †
Верагодна, кагосьці шматлікія паўтарэнні, пэўная манатоннасць гэтай малітвы можа знеахвочваць. Дарэчы, і некаторыя святыя не адразу адкрылі яе прыгажосць. Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус у адным са сваіх лістоў пісала, што ёй вельмі цяжка даецца Ружанец. Аднак адзначала, што калі моліцца паволі, паўтараючы “Ойча наш” і “Вітай Марыя”, то тады малітва захапляе яе і корміць душу нашмат болей, чым калі б яна малілася ў спешцы.
Як паказвае жыццё, набожнае адгаворванне Ружанца здольна прыносіць плён як у асабістым жыцці чалавека, так і ў маштабах свету! Цікава, што менавіта малітва на ружанцы суправаджала важныя грамадска-палітычныя працэсы ў шэрагу краін у XX стагоддзі. Між іншым, у Аўстрыі, Партугаліі, Польшчы і Бразіліі. Так у Аўстрыі ў 1947–1955 гадах праходзіла круцыята кампенсацыі і ўзнагароджання ў інтэнцыі міру ў свеце. Ініцыяваў яе францішканін а. Пётр Паўлічак, які быў таксама санітарам на заходнім фронце падчас Другой сусветнай вайны. Пасля жудасных ваенных падзей Аўстрыя не была вольнай краінай, а заставалася пад уплывам альянцкім і савецкім.
Цягам 8-мі гадоў частка жыхароў Аўстрыі, у тым ліку палітыкі, сярод якіх былі тагачасны канцлер краіны Юліус Рааб і міністр замежных спраў Леапольд Фігль, ахвяравалі Богу праз Марыю сваю штодзённую ружанцовую малітву. У 1955 годзе 500 тысяч аўстрыйцаў прымалі ўдзел у круцыяце. У выніку Аўстрыя стала адзінай пасляваеннай краінай, якую савецкая армія пакінула мірным шляхам праз падпісанне міжнароднага трактата. Міністр Леапольд Фігль вымавіў тады такія словы: “З удзячнасцю ўсемагутнаму Богу мы падпісваем гэты трактат і з вялікай радасцю абвяшчаем: Аўстрыя свабодная!”.
Важнасць адгаворвання ружанцовай малітвы падкрэсліваў таксама тагачасны намеснік св. Пятра папа Пій XII. У 1951 годзе ў энцыкліцы аб адгаворванні Ружанца “Ingruentium malorum” ён напісаў:
“Не вагаймася яшчэ раз публічна пацвердзіць, што маем вялікі давер да святога Ружанца як да сродка вылячэння зла, якое мучыць наш час”.
Варта таксама ўзгадаць прыклад папы Яна Паўла ІІ, які з’яўляецца нам вельмі блізкім. Святы Айцец бязмежна любіў ружанцовую малітву. “Ён увесь час браў гэты ружанец у рукі [...] для таго, каб перажываць яго таямніцы ў тых канкрэтных абставінах, у якіх знаходзіўся”, – успамінае Павел Зухневіч, журналіст і аўтар кніг, прысвечаных св. Яну Паўлу ІІ.
Папа вельмі часта маліўся на ружанцы, прычым не толькі прыватна: вёў гэтую марыйную малітву публічна. Ён дапамагаў вернікам глядзець на жыццё Езуса вачыма Марыі.
Падкрэсліваў, што праз Ружанец мы размаўляем з Маці Божай, з даверам ахвяруючы Ёй свае смуткі, клопаты, радасці і надзеі. У 1999 годзе ў Чанстахове (Польшча) Святы Айцец сказаў: “Як і ўсе мы, я прывык прыязджаць сюды і прыносіць Маці Божага Сына, нашай Маці, асабістыя і сямейныя справы, а таксама вялікія нацыянальныя справы, як гэта рабілі нашы продкі на працягу стагоддзяў”.
У 2002 годзе папа Ян Павел ІІ выдаў апостальскі ліст, прысвечаны Ружанцу – “Rosarium Virginis Mariae”. У ім Пантыфік абвясціў 2003 год марыйным годам. Звяртаючы ўвагу на містычны характар Ружанца, прапанаваў дапоўніць яго таямніцамі, якія б адносіліся да публічнага жыцця Езуса Хрыста. Назваў іх Таямніцамі святла, бо мелі асвятляць дарогу жыцця хрысціяніна.
Ружанец – сапраўды вялікі скарб у жыцці Касцёла. Гэтая марыйная малiтва вучыць сэрца правiльнай пакоры. У ёй спалучаецца зварот да Бога праз Марыю, погляд на жыццё Езуса з перспектывы штодзённасці чалавека, якi трымае гэтыя маленькая пацеркі ў руках.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.