ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
“Не месца для выпадковых людзей”, або настаўнік як светач
1-ая нядзеля кастрычніка ў Касцёле ў Беларусі прысвечана малітве ў інтэнцыі выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Кожны з іх мае заданне несці веды, а значыць несці святло людзям.
Пра важнасць ролі настаўніка і яго ўзаемаадносіны з маладым пакаленнем разважаюць выкладчыкі і іх студэнты.
У сферы адукацыі я ўжо больш за 45 гадоў. У мінулым працавала настаўніцай, метадыстам у Гродзенскім аддзеле народнай адукацыі. Выкладанне англійскай мовы з’яўляецца для мяне выдатным спалучэннем працы і хобі, да таго ж я вельмі люблю служэнне моладзі. Мае ўрокі прадугледжваюць актыўнае камунікаванне, і я намагаюся развіваць гэты навык у вучняў, каб маглі весці дыялог на замежнай мове, выказваць сваё меркаванне, атрымліваць новую інфармацыю. †

На працягу апошніх 12-ці гадоў працую ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Падыход у выкладанні сярод семінарыстаў моцна адрозніваецца – існуюць свае нюансы. Перадусім у семінарыі сабраны сур’ёзныя маладыя людзі, матываваныя на вучобу. Тут не ўзнікае ніякіх пытанняў з дысцыплінай – заняткі заўсёды праходзяць у спакойнай атмасферы. Аднак мне спатрэбілася шмат часу, каб зразумець галоўную сутнасць выкладання замежнай мовы ў духоўнай навучальнай установе. Я імкнуся данесці да іх, што валоданне англійскай мовай важна для кожнага чалавека, а для святароў нават першачаргова, бо яны шмат перамяшчаюцца, ездзяць на місіі і маюць заданне данесці Божае слова да як мага большай колькасці людзей. Я вучу клерыкаў арыентавацца ў чытанні Евангелля па-англійску і развіваць здольнасць камунікавання, выкарыстоўваючы базавую граматыку. Праца ў семінарыі прыносіць мне шмат задавальнення, бо натхняюць адказнасць і мэтанакіраванасць студэнтаў.
На мой погляд, сапраўдны настаўнік – гэта, у першую чаргу, прафесіянал сваёй справы, які з павагай ставіцца да вучняў, раздзяляе іх інтарэсы, разумее іх і патрабуе разумення ў адказ, хто любіць свой прадмет і выклікае такую ж любоў да яго ў іншых. Настаўнік павінен быць побач з вучнямі і адначасова на крок наперадзе, каб весці за сабой. А галоўнае яго заданне – даць глыбокія, шырокія, рэальныя веды і навучыць выкарыстоўваць іх у будучым жыцці. Гэта мой метад, і ён правераны гадамі.
Часам здаецца, што праца настаўніка – гэта адзін суцэльны кур’ёз. Ты не ведаеш, што цябе чакае: з якім настроем вучні прыйшлі на занятак, чаго хочуць або не хочуць ад цябе. Здараюцца камічныя выпадкі і ў семінарыі. Аднойчы мне было вельмі смешна, калі алюмны падрыхтавалі экзаменацыйную ведамасць для дыферэнцыраванай справаздачы са сваімі прозвішчамі і напрыканцы падпісалі выкладчыка: “ксёндз Людміла Гапонік”.
Увогуле, лічу, калі настаўнік веруючы чалавек, яму лягчэй зразумець вучня, лягчэй прабачыць яго памылкі. Прасцей ставіцца да дзіцячай упартасці, гарэзлівасці і разумець, што насупраць цябе такі ж чалавек, які патрабуе пашаны. Настаўнік-хрысціянін разумее, памыляцца могуць абодва бакі, таму здольны прызнаваць аблуды і рабіць высновы, каб рухацца далей. Мне здаецца, калі асоба працуе ў сферы адукацыі, яна апрыёры павінна быць максімальна прыбліжана да хрысціянскага светапогляду.
Бо яе задача – сеяць разумнае, добрае, вечнае, а пра гэта мы чытаем у Святым Пісанні.
На мой погляд, настаўнікі мусяць быць аб’яднаны імкненнем паказаць прыгожыя бакі жыцця, даць разуменне цудоўнага. Бо ўсё дрэннае часам пакажа вуліца, тэлебачанне. І гэта можа пазбавіць дзяцей разумення прыгожага. Мой бацька любіў паўтараць: бачыш добрае – распавядзі пра гэта, а пра благое і так усе ведаюць. Важна таксама нястомна развівацца самому: бо як можа вучыць той, хто не вучыцца сам?
На жаль, у навучальных установах ёсць і выпадковыя людзі… І тут трэба памятаць, што настаўніцкая праца з’яўляецца, найперш, служэннем дзецям і моладзі, сумленнай работай з імі. Калі я думаю пра плён уласнага служэння – гэта перамогі маіх вучняў у раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах. Таксама вельмі шчаслівая, калі яны самі пачынаюць выкладаць англійскую мову або выкарыстоўваюць свае веды ў іншых краінах свету. Асабліва цешуся, калі разумею, што валоданне мовай дапамагло маім студэнтам знайсці сваё месца ў свеце.
За плячыма маю 40-гадовы досвед служэння ў сферы адукацыі. За гэты час зразумела: няма рэцэпта працы з навучэнцамі. Многае залежыць ад сітуацыі. Для адных трэба быць маці, для другіх – старэйшай сястрой, для трэціх – сяброўкай. Пры тым гэтая пазіцыя ў стасунку да канкрэтнага навучэнца можа змяняцца з часам. У мяне ёсць вельмі блізкія сябры, з якімі дзялюся нават сваімі асабістымі праблемамі і якія некалі былі маімі студэнтамі. Адзінае, чаго нельга дапускаць – пагарды, непавагі. Недапушчальна “станавіцца на катурны” і з вышыні глядзець на навучэнцаў.
Важна таксама быць на адной хвалі са студэнтамі і ўмець пасмяяцца разам з імі. Можа, найбольш смешны выпадак у маёй практыцы здарыўся гадоў дваццаць таму. Я звычайна жартавала са студэнтамі на 1 красавіка. Магла, напрыклад, абвясціць аб пазачарговай пісьмовай рабоце на ацэнку, а першым пытаннем было: “Які сёння дзень?”. Ну і яны пару разоў жартавалі ў адказ. Аднойчы даслалі тэлеграму: “Тэрмінова выязджайце ў Швецыю для атрымання прэміі. Нобель”.
Жыццё прымусіла мяне быць амаль універсальным выкладчыкам, бо я выкладала і маю публікацыі па мінімум 8-мі спецыяльнасцях, якія вельмі адрозніваюцца паміж сабой: гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства, педагогіка, эканоміка і менеджмент, лясныя навукі, права, этналогія. З аднаго боку, гэта вялізная праца, бо самой увесь час трэба вучыцца, засвойваць непамерныя аб’ёмы матэрыялу, каб не прафаніраваць курс, які выкладаеш. З другога ж, узнікае сінергетычны эфект, бо міждысцыплінарныя сувязі даюць часам больш глыбокае разуменне кожнай з дысцыплін.
Маючы досвед выкладання розных прадметаў, можна разважаць і пра тое, што агульнага павінны мець настаўнікі. Падаецца, што, апрача карпаратыўнай салідарнасці ды павагі да вучняў і сваёй справы, усіх выкладчыкаў павінна аб’ядноўваць сумленнасць. Прытым сумленнасць адносна ўсіх бакоў жыцця. Я больш чым упэўнена, што настаўнікі, якія не праявілі сумленнасць у сёлетняй выбарчай кампаніі, несумленныя і ў настаўніцкай дзейнасці. Не можа такі чалавек ставіць справядлівыя адзнакі дзецям, прызнаваць свае памылкі і папраўляць іх перад вучнямі; не можа з імі дыскутаваць і адстойваць слушнасць уласных думак. Ён сам сабе аднойчы здрадзіў, дык як вучыць быць сумленнымі іншых?
Разам з тым, у святле апошніх падзей у Беларусі настаўнікі пачалі масава падвяргацца крытыцы. Сумленным стала складана не згубіцца ў агульнай массе і адстаяць добрае імя. У такім выпадку варта шукаць падтрымкі ў бацькоў, вучняў, у грамадства. Быць актыўным у грамадскіх ініцыятывах і ў медыях. Самім ініцыяваць нешта карыснае, каб побач былі паплечнікі. Зразумела, тут патрэбна мець нязломны характар.
Не кожны вытрымае. Я сама праз гэта прайшла. А інструкцыю, як быць годным настаўнікам і браць на сябе адказнасць за маладое пакаленне, можна знайсці ў славутага педагога Януша Корчака.
Справа перадачы ведаў, як у старажытным свеце, так і сёння, з’яўляецца вельмі важнай. На маю думку, выкладчык павінен любіць тое, што робіць.
Павінен не проста даносіць інфармацыю да розуму вучняў, але ўкладаць душу ў гэтую справу. Выкладчык мусіць разумець сваіх вучняў, іх патрэбы і магчымасці, і адпаведна з імі ад вучняў патрабаваць. Вельмі важна не проста чаму-небудь навучыць, але і паказаць, як гэтыя веды могуць спатрэбіцца ў жыцці, як іх рэалізаваць на практыцы.
Мне здаецца, галоўная рыса, якая павінна быць уласціва выкладчыкам, – сумленнасць, справядлівасць. Кожны настаўнік мусіць прыводзіць сваіх вучняў да праўды, таксама як гэта рабіў наш Найвышэйшы Настаўнік, Езус Хрыстус. Разам з тым, самае простае і відавочнае, што патрабуецца ад настаўніка – быць заўсёды падрыхтаваным да заняткаў. Гэтая якасць выцякае з усведамлення адказнасці выкладчыка за навучанне наступнага пакалення.
Каб працэс навучання прынёс добры плён, абодва бакі – і настаўнік, і вучань – павінны прытрымлівацца пэўных правіл. Мне здаецца, для сапраўды якасных вынікаў неабходна супрацоўніцтва. Адказнасць ляжыць не толькі на настаўніку, але таксама і на вучню, незалежна ад таго, усведамляе ён гэта ці не.
У адваротным выпадку паўстае пытанне: “ці ж аднаму толькі настаўніку гэта трэба?”.
З абодвух бакоў павінна прысутнічаць пашана: вучня – да працы настаўніка, а настаўніка – да старанняў вучня. Тут вельмі важна не быць абыякавым адзін да аднаго. У маім асяроддзі навучанне мае спецыфічны характар: амаль усе выкладчыкі з’яўляюцца святарамі, якія па сутнасці рыхтуюць нас як сваіх патэнцыяльных супрацоўнікаў. Менавіта гэты факт таксама мабілізуе і выкладчыкаў, і нас, семінарыстаў, да таго, каб навучанне было плённым.
Упэўнены, быць настаўнікам – вельмі цяжкая праца. Часам мы нават не ўяўляем, якое яно – “ярмо” настаўніка. Але калі сам крыху дакранешся да гэтай справы, тады пачынаеш разумець усю яе адказнасць і цяжар. Я з гэтым сутыкнуўся, праводзячы ўрокі катэхезы для дзяцей і моладзі. Такая практыка дапамагла зразумець, што быць настаўнікам – такое ж пакліканне, як і быць святаром.
У пэўным значэнні настаўнік, перадаючы веды, таксама служыць іншым людзям. Менавіта таму, перш чым у той ці іншай сітуацыі паставіцца з асуджэннем да выкладчыка, варта паглядзець на сітуацыю з двух бакоў. Усе людзі розныя, з рознымі поглядамі і магчымасцямі.
У той жа час мы як хрысціяне не павінны забывацца пра малітву за сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў. Трэба памятаць аб іх працы і намаганнях, а таксама прасіць аб святле Святога Духа як для іх, так і для сябе, кожны дзень даручаць сваю навуку Богу. Менавіта прыкладанне ўласных намаганняў да дзеяння Божай ласкі дае самы эфектыўны вынік у справе навучання.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.