ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Апостальскі нунцый звярнуўся да катoлiкаў Беларусі
“Малюся да Панны Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты жыцця”.
16 верасня ў Соліне (Харватыя) адбылося біскупскае пасвячэнне новапрызначанага Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Падчас урачыстасці іерарх звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла ў Беларусі, які цяпер перажывае складаныя часы.
Апостальскі нунцый паабяцаў сваё малітоўнае супрацоўніцтва для вырашэння ўсіх праблем краіны “з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля”. “Малюся да Панны Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця”, – сказаў іерарх. †

Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі 21 мая. Ён змяніў на пасадзе венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра, які быў скіраваны на дыпламатычную службу ў Гандурас.
Біскупскае пасвячэнне Апостальскага нунцыя адбылося ў нядаўна пабудаваным санктуарыi Маці Божай Астраўной. Яго ўдзяліў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці папы Францішка кардынал П’етра Паралін.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.