ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня
2024 года
 

Парафія ў Гожы

Парафіі і святыні

ПУ 2019 г. адзначалася 150-годдзе асвячэння мясцовага касцёлаачынаем цыкл публікацый, прысвечаных гісторыі каталіцкіх парафій Гродзеншчыны. Будзем паволі рухацца ад Гродна ў розныя бакі і даведвацца самае цікавае не толькі пра парафіі, але і пра населеныя пункты, дзе яны размяшчаюцца.
Вёска Гожа адносіцца да ліку найбольш старадаўніх населеных пунктаў на тэрыторыі сучаснага Гродзенскага раёна. Археалагічныя матэрыялы сведчаць аб існаванні паселішча каля сутокаў рэчак Гожкі і Нёмана ўжо ў XIII стагоддзі, аднак першая дакладная згадка аб Гожы адносіцца да 1385 года.
    У “Апісаннях літоўскіх дарог”, якія складаліся крыжакамі з мэтай пракладвання найбольш зручных маршрутаў для паходаў на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, згадваецца населены пункт “Ussa” або “Vsa”, каля якога крыжацкія атрады бродам перапраўляліся праз Нёман і правым берагам ракі ішлі да Горадзена. Менавіта так у перакладзе на старанямецкую мову гучала назва Ожы, старажытнага паселішча над Нёманам.
Парафія была створана згодна з прывілеем вялікага князя літоўскага Казіміра ў 1492 годзе, дзеля духоўных патрэб жыхароў вялікіх абшараў па абодвух берагах Нёмана. Па яго загадзе тут быў пабудаваны касцёл св. апостала Паўла. Гэты прывілей у 1494 годзе падцвердзіў вялікі князь Аляксандр. Тэрыторыя парафіі ахоплівала землі, населеныя пераважна балтамі або іх славянізаванымі нашчадкамі. Назву мястэчка Ожа некаторыя даследчыкі выводзяць ад літоўскага “оžys” – дзікі казёл, касуля, а некаторыя – ад балцкага слова “ąžuolas” – дуб, паколькі на берагах Нёмана ў пачатку Сярэднявечча было шмат дуброў, даўно высечаных першымі пасяленцамі Гродзеншчыны.
    Парафія ў Ожы была вельмі вялікая па памерах і мела значныя ўладанні па-за Нёманам. На левым беразе ракі, там, дзе сёння ляжыць вёска з аднаіменнай назваю, знаходзіўся надзел Монькавічы, або Монькаўцы. У пушчы парафіі былі нададзены 7 рыбных азёр каля цяперашняй вёскі Калеты, якія мелі назвы Кавеня, Яндрэня, Чорнае, Доўгае, Круглячак, Вензовец і Ночвідак. Прыкладна ў гэты час Ожа атрымала статус мястэчка і пераўтварылася ў цэнтр Ожскага павета. Павет размяшчаўся па абодва бакі Нёмана, вузкай паласой цягнуўся на паўночны захад ажно да прускай мяжы, на поўдні межаваў з Гродзенскім паветам (паводле матэрыялаў валочнай памеры 1561 года, мяжа Гродзенскага і Ожскага паветаў праходзіла на поўнач ад вёскі Зарыца). Межы павета ў цэлым супадалі з межамі Ожскай Рымска-каталіцкай парафіі. На поўдзень ад яго жыло пераважна праваслаўнае насельніцтва, таму некаторыя даследчыкі лічаць, што мяжа Ожскага і Гродзенскага паветаў адпавядала славяна-літоўскай этнаграфічнай мяжы канца XV стагоддзя.
    У Цуд у Гожы, 1915 г.1655 годзе, падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам, Ожа была спалена маскоўскім войскам. Тады згарэў і старадаўні касцёл. Адбудоўваць мястэчка пачалі не на першапачатковым месцы – на ўзвышшы на поўдзень ад Гажанкі, а крыху на поўнач. З паўстаннем новага касцёла звязана легенда аб тым, што мясцовая жыхарка схавала ў кустах ікону Маці Божай са спаленага касцёла, і менавіта ў тым месцы з’явілася Панна Марыя і папрасіла тут збудаваць новы касцёл.
    Ушчэнт разрабаванае і панішчанае вайной мястэчка Сойм 1662 года прызначыў у якасці кампенсацыі шляхце, якая паўцякала з адышоўшага да Маскоўскага царства Смаленскага ваяводства. Нягледзячы на тое, што з гэтага часу Гожа з’яўлялася звычайнай вёскай, яна працягвала заставацца рэлігійным цэнтрам ваколіцы. У 1715 годзе пры плябаніі касцёла існавала школа, дзе навучаліся некалькі дзяцей. Паводле інвентара 1838 года, Гожскай парафіі належала 210 дзесяцін зямлі, некалькі сялянскіх двароў у вёсцы Барбарычы і фальварак Плябанішкі з млыном на рэчцы Лешніцы і сукнавальняй. 8 чалавек служылі пры касцёле (прачкі, кучар, кухар), 3 – пры касцёльнай багадзельні.
    Касцёл свсв. Пятра і Паўла быў пабудаваны ў пачатку 1860-х гадоў па праекце гродзенскага архітэктара Якуба Фардона – бацькі Слугі Божага а. Мельхіёра Фардона. Гэты касцёл, які захаваўся да сённяшняга дня, – ужо трэцяя святыня ў Гожы. На месцы другога касцёла, які існаваў у XVII–XIX стагоддзях, цяпер гожскае лясніцтва. Там знаходзяцца надмагіллі роду Сільвестровічаў – шматгадовых уладальнікаў Гожы.
    Наступны цуд адбыўся ў Гожы ў лютым 1915 года. Нямецкія войскі разграмілі ў аўгустоўскіх лясах корпус расійскай арміі і падышлі да фартоў Гродзенскай крэпасці. Моцныя баі разгарэліся за пераправу праз Нёман каля Гожы. На званіцы касцёла рускія салдаты абсталявалі назіральны пункт, каб каардынаваць агонь сваёй артылерыі. Немцы абстралялі касцёл, і ён загарэўся. Тады над палаючай святыняй з’явілася Маці Божая, зняла свой плашч і накінула яго на будынак. Касцёл быў выратаваны і дасюль цешыць сваім выглядам парафіян і ўсіх, хто праязджае побач па дарозе з Гродна да Друскінінкая.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.