ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Сцеражыцеся ўсялякай прагнасці

Слова рэдактара

Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая, а пасланне Езуса “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці” (Лк 12, 15) – вельмі адназначнае.
   Зразумела, усе гэтыя матэрыяльныя даброты – для нас. Справа не ў тым, што павінны ад іх цалкам адмовіцца. Бог не стварыў нас для жыцця ў змярцвенні. Ён хоча, каб мы цешыліся жыццём, паўнатой гэтага жыцця.
Але што з таго, калі будзем мець выдатны камп’ютэр, добры веласіпед ці сучасны аўтамабіль, калі не будзем мець сапраўды важнага ў Божых вачах? Адно можна сказаць напэўна: калі будзем прытрымлівацца каштоўнасцей праўды і дабра, то зробім добрую і правільную інвестыцыю. Тады станем багатыя перад Богам, а Ён прагне менавіта гэтага. Адсюль і Яго план, значна больш прадуманы, чым можа здавацца.
    Пан даў нам даволі добрыя “інструменты” для барацьбы з прагнасцю: мудрасць, розум, раду і малітву. Маем і яшчэ адзін цудоўны дар ад Творцы: асвячальную ласку, якая змяняе, развівае і ўмацоўвае. Калі будзем клапаціцца пра тое, каб не страціць гэты дар, нам будзе лягчэй ісці за Езусам і быць багатымі ў Божых вачах. Таму засяродзім увагу на духоўных каштоўнасцях і заўсёды будзем імкнуцца да таго, што ў вышынях, а не да зямнога (параўн. Кал 3, 1 –2).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.