ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Важна дадаваць мужнасці пакліканым

Слова рэдактара

Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік.
   Пакліканне да святарства і манаства з,яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Божай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго” (Мк 3, 13). Адказнасць за развіццё пакліканняў да святарства і манаства палягае на ўсім Касцёле.
Таму ад нашай гарачай малітвы ў значнай ступені залежыць, ці будуць у духоўнай семінарыі маладыя людзі, якія, адгукнуўшыся на заклік Хрыста, пойдуць па Яго слядах. Асабліва цяпер, калі голас Пана заглушаецца іншымі галасамі, а прапанова ісці за Ім і ахвяраваць сваё жыццё можа здавацца занадта цяжкай, кожнай парафіяльнай супольнасці і кожнаму верніку неабходна свядома ўзяць на сябе задачу падтрымкі пакліканняў. Важна дадаваць мужнасці тым, хто рашыўся сказаць “так” Богу і Касцёлу.
    Сённяшні свет патрабуе святых святароў! Толькі святы святар можа стаць ва ўмовах сучаснага, усё больш секулярызаванага свету празрыстым сведкам Хрыста і Яго Евангелля. Толькі такім чынам святар можа стаць для людзей правадніком і настаўнікам на шляху да святасці, і людзі чакаюць такога правадніка.
    Будзьма разам у гэтай вялікай справе малітвы і спадарожнічання тым, хто распазнае пакліканне, і тым, хто хоча мужна і аддана яго перажываць!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.