ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
Паўсюдны Касцёл (5)
☞ Польшча. Папам Францішкам заснавана Ольштын-Гданьская епархія візантыйска-ўкраінскага абраду. Для яе былі аддзелены некаторыя тэрыторыі ПшэмысльскаВаршаўскай архіепархіі і Вроцлаўска-Гданьскай епархіі. Першым біскупам прызначаны а. Аркадзь Траханоўскі. Новая епархія займае 90 075 км², налічвае 43 парафіі і душпастырскія цэнтры. Катэдрай вызначана царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Ольштыне. †
☞ Кітай. Абноўлена Часовае пагадненне, падпісанае паміж Апостальскай Сталіцай і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Яно датычыцца прызначэння біскупаў і не закранае прававы статус Каталіцкага Касцёла ў краіне і адносіны паміж мясцовым духавенствам і ўладамі. Гэта мае вельмі важнае значэнне, паколькі раней маглі служыць толькі біскупы, выбраныя падкантрольнай рэжыму Патрыятычнай асацыяцыяй кітайскіх католікаў, без ведама і згоды Папы.
☞ Мазамбік. У горадзе Нангалола ў правінцыі Дэльгада ісламскія тэрарысты знішчылі адну з найстарэйшых каталіцкіх місій у краіне. Джыхадысты ўчынілі генацыд у адносінах да мясцовых хрысціян. Уздоўж дарог можна ўбачыць мноства цел, якія ўжо раскладаюцца. Шмат каму была адсечана галава, а дамы спалены і разбураны. Паводле паведамленняў мазамбікскіх СМІ, з-за нападаў джыхадыстаў, звязаных з г. зв. Ісламскай дзяржавай, ужо больш за паўмільёна чалавек вымушана пакінулі свае дамы ў правінцыі Каба Дэльгада (у асноўным, хрысціяне).
☞ ЗША. У 2021 годзе павінна распачаць працу першая ў свеце хрысціянская авіякампанія “Judah 1”. Яна ўжо мае ліцэнзію Федэральнай авіяцыйнай адміністрацыі ЗША (FAA), неабходную для паветранага руху. Авіякампанія была створана з мэтай падтрымкі місіянераў і рэалізацыі ініцыятыў дапамогі ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. За квіткі ў самалёце неабходна будзе плаціць, але правоз любога багажу бясплатны. Гэта робіць авіякампанію канкурэнтаздольнай на рынку.
☞ Аўстрыя. Пандэмія не перашкодзіла працягу традыцыі запальваць Бэтлеемскае святло міру. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца радыё ORF з Верхняй Аўстрыі. Святло з аліўкавай лямпы ў Гроце Нараджэння Хрыстова ўжо дастаўлена ў краіну на самалёце. Пакуль што невядома, як сёлета “знак міру з Бэтлеема” будзе перадавацца ў розныя краіны Еўропы, а таксама ў ЗША і некалькі краін Лацінскай Амерыкі. Перадача Святла міру мае адбыцца пад лозунгам “Святло служэння”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.