ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Скарбы маёй сям’і
Божае Нараджэнне ў нашай сям’і з’яўляецца, напэўна, самым чаканым з усіх свят. Традыцый з ім звязана нямала. Большасць з іх перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Рыхтавацца да свята пачынаем загадзя. У пачатку снежня распачынаецца Адвэнт – г. зв. час чакання, які трывае да Вігіліі. У гэты перыяд мы ўсёй сям’ёй удзельнічаем у Раратах. Памятаю, як дзяўчынкай я вельмі любіла Рараты, якія асаблівым чынам хвалявалі сэрца чароўным хараством і таямніцай чакання нечага велічнага. З якім творчым запалам я рыхтавала кожны год ліхтарыкі, упрыгожвала іх малюнкамі! А цяпер назіраю, як мае дзеці робяць гэтаксама, і разумею, што змагла перадаць ім кавалачак свайго маленькага шчасця. Асаблівым чынам адбываюцца прыгатаванні ў хаце. †
На працягу снежня ўвесь дом старанна прыбіраецца. У кожным пакоі рыхтуюцца адметныя ўпрыгожанні. Вокны аздабляюцца выцінанкамі (выкананымі, дарэчы, малодшымі членамі сям’і). У куце каля абраза, на століку размяшчаецца сасновы вянок з чатырма свечкамі. А побач з ім ставіцца невялікі збанок, у які штодня кожны з нас кладзе паперку з добрымі ўчынкамі. Гэта дар сэрца для Езуса, бо не можа быць дня нараджэння без падарункаў!
За некалькі дзён да свята ў нашай хаце збіраюцца ўсе дарослыя жанчыны сям’і (мая матуля і сёстры), і пачынае гатавацца самая смачная страва – вушкі. Гэта маленькія піражкі з начыннем з маку, якія робяцца выключна на Божае Нараджэнне. Рэцэпт захоўваецца ў нашай сям’і некалькі пакаленняў і перадаецца старэйшай дзяўчыне з роду. Мне пераказала яго бабуля. Рэцэпт мае свае таямніцы, таму цеста заўсёды атрымліваецца пышным, а вушкі – вельмі смачнымі.
Калісьці мы ўсе збіраліся ў бабулі: рабілі вушкі, спявалі песні. Пяклі іх заўсёды шмат, каб кожны мог прынесці дадому вялікі кошык. Сам працэс займаў амаль цэлы дзень. Бабуля казала, што трэба старанна выконваць усе дзеянні, інакш нічога не атрымаецца. Напрыклад, нельга было прыступаць да гатавання з дрэнным настроем, бо тады цеста не падымецца добра або вушкі раскрыюцца падчас смажання і ўвесь мак выцячэ.
Цеста заўсёды бласлаўлялася, а затым старанна вымешвалася. Цікава, што раней гэта рабіў мой дзядуля (а цяпер – мой муж). Можа, таму цеста было такое пышнае. А яшчэ важнай часткай прыгатавання быў падлік колькасці вушак, якая заўсёды параўноўвалася з папярэднім годам. Затым рабілася гарбата, і кожная з гаспадынь частавалася прысмакам. Астатнія вушкі раскладваліся па кошыках і адносіліся ў халоднае месца, дзе захоўваліся да Вігіліі.
Напярэдадні свята – 24 снежня – гаспадар па традыцыі прыносіць елачку і дастае з паліцы скрынкі з цацкамі. Кожную мы вымаем з вялікай пашанай, уважліва разглядаем, прыпамінаем людзей і гісторыі, звязаныя з імі. І толькі пасля акуратна вешаем цацкі на елку. А пад ёй ставім невялікія яслі з фігуркамі Дзіцятка Езуса, анёлаў і жывёл.
І, канешне, менавіта ў гэты дзень рыхтуюцца святочныя стравы. Ужо з раніцы на кухні ўсё варыцца, парыцца, запякаецца, ажно горача! Трэба паспець да вячэры, на якую звычайна збіраецца ўся наша вялікая сям’я. Колькасць страў роўная 12-ці (па ліку апосталаў). Сярод іх, найперш, куцця. Таксама рыба некалькіх відаў, кампот з яблыкаў або груш, капуста з грыбамі. Апрача гэтага, пячэм бліны. Іх вельмі любіў мой дзядуля. Яго ўжо шмат гадоў няма, але кожны год на стале абавязкова ёсць бліны.
Стол таксама старанна рыхтуецца. Пад белы абрус мы кладзём трошкі сена, як сімвал ясляў, дзе нарадзіўся Езус. Ставім запаленую свечку. Яе заўсёды набываем у “Карытас”, бо сродкі ад продажу ідуць на падарункі для дзяцей: сірот і для хворых у шпіталях. Лічым, што кожны павінен адчуць радасць – ніхто ў такі дзень не можа заставацца самотным і нешчаслівым.
Пад вечар пачынаюць збірацца госці. Некалі мы вось так разам з усімі братамі і сёстрамі, з дзядзькамі, цёткамі і іх дзецьмі збіраліся ў бабулі як старэйшай жанчыны роду. А цяпер усе прыходзяць да нас.
За стол садзяцца са з’яўленнем першай зоркі на небе. Спачатку гаспадар дома чытае з Бібліі ўрывак пра Божае Нараджэнне, далей адбываецца супольная малітва. А потым кожны па чарзе бярэ белую аплатку – і пачынаюцца віншаванні. Трэба асабіста падысці да ўсіх прысутных, падзяліцца аплаткай, павіншаваць, а таксама папрасіць прабачэння за тое, што здарылася непрыемнага на працягу года.
І толькі калі ўсе падзеляцца аплаткай, дазваляецца прыступіць да частавання, пачынаючы з куцці. На стале абавязкова знаходзіцца адна лішняя талерка з прыборамі – знак ушанавання памерлых продкаў.
Падчас вячэры мы разам спяваем традыцыйныя калядкі. А пасля выбіраемся ў касцёл на Пастэрку.
Пасля вяртання дадому дзеці хутка кладуцца спаць, бо раніцай трэба паспець прыбегчы да елачкі за падарункамі ад св. Мікалая. Цікава, што ён ніколі не забываецца і пра дарослых: заўсёды знаходзяцца сюрпрызы, зробленыя “нібыта маленькімі ручкамі”. Захаванне сямейных традыцый і звычаяў дазваляюць нейкім таямнічым спосабам сціраць часавыя межы, бо такім чынам нібы вакол святочнага стала збіраюцца не толькі жывыя, але таксама нябачна прысутнічаюць продкі.
У гэты час пануе асаблівая атмасфера дабрыні і пашаны, якая спрыяе большай еднасці сям’і. У такія моманты адчуваеш моц, гонар і сапраўдную сілу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.