ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
За кожнай рэчаіснасцю стаіць сам Бог
Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці.
Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з канкрэтнай задачай, якую трэба выканаць на гэтай зямлі. †

Падобны план падрыхтаваны для кожнага і існуе спрадвечна.
Стварыцель вельмі далікатна вядзе нас па розных сцежках, не прымушаючы, не ламаючы нашу свабоду. Бог ведае, што схавана ў чалавечым сэрцы. Яго нельга падмануць, ніхто з нас не з,яўляецца для Яго нечаканасцю.
Такім чынам, калі хочам ведаць, які Божы план для кожнага з нас, мусім пачаць шчыра маліцца аб распазнанні ды разуменні знакаў і таго, куды яны вядуць, бо за кожнай рэчаіснасцю ў нашым жыцці і за кожным выпадкам стаіць сам Бог.
У першыя дні новага года, калі мы ўсё яшчэ робім няўпэўненыя крокі, магчыма, са страхам і трывогай, як малое дзіця, якое ў першыя дні свайго жыцця прытуляецца да маці, давайце прытулімся да Багародзіцы, шукаючы ў Яе абдымках цяпло, надзею, любоў і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Давайце знойдзем тыя даброты, якія ўвесь час адкрывае для нас Марыя.
Папросім Беззаганную, каб падтрымлівала нас ва ўспрыманні і рэалізацыі жыцця як Божага плана, каб дапамагала на шляху, абраным для кожнага Богам, і па-мацярынску намі апекавалася.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.