ГРОДНА
Субота,
21 верасня 2024 года |
Святы ад болю ў горле
Праз заступніцтва св. Блажэя, біскупа і мучаніка, няхай Бог захавае цябе ад хваробы горла і ўсякай іншай немачы. У імя Айца і Сына, і Святога Духа.
Раз на год падчас Эўхарыстыі адбываецца адзін з самых цікавых абрадаў. Пасля заключнай малітвы святар запальвае 2 спецыяльныя свечкі. Затым рыхтуе вернікаў да ўдзелу ў адмысловым бласлаўленні, прамаўляючы: “Папросім Бога, які з’яўляецца крыніцай жыцця, аб здароўі горла і правільным выкарыстанні дару мовы, каб мы маглі прымяняць яго на хвалу Божую і на карысць людзям”. †
Гэтае бласлаўленне, прынятае ў духу веры 3 лютага, у дзень літургічнага ўспаміну св. Блажэя, біскупа і мучаніка, павінна абараніць ад усіх хвароб горла, а таксама ад інфекцыі і зубнога болю.
Да св. Блажэя молімся таксама аб здароўі сваёй мовы. Просім ахоўваць наш язык ад граху абгаворвання, плётак, асуджэння і здзекаў. Просім стаяць на варце нашых вуснаў і дапамагаць прамаўляць добрыя словы: суцяшэння, клопату, падбадзёрвання і любові. Звяртаемся да святога за дапамогай, калі хочам славіць Бога сваімі словамі. Св. Блажэй дапамагае нашай мове быць інструментам любові і дабра.
Няма гістарычных сведчанняў, адкуль пайшоў звычай бласлаўляць свечкі ў дзень літургічнага ўспаміну святога. Аднак існуе шмат розных легенд, асабліва ва Усходніх Цэрквах. Адна з іх сцвярджае, што сваёй малітвай св. Блажэй выратаваў ад удушша хлопчыка, у якога ў горле застрала костка. Яшчэ магчыма, што Блажэй, перш чым стаць святаром, быў лекарам. Ён таксама з’яўляўся біскупам Себасты. Нягледзячы на пагрозы і заклікі да адступніцтва, біскуп Блажэй цярпліва зносіў катаванні і быў жорстка забіты за веру прыблізна ў 316 годзе, падчас праўлення імператара Ліцынія.
Далучыўся да мучанікаў, якія па прыкладзе Езуса аддалі сваё жыццё за паству, давераную ім уваскрослым Панам.
Звяртаючыся да заступніцтва святога з Сабасты, мы бласлаўляем горла, разлічваючы на яго вылячэнне. Аднак трэба мець яшчэ вялікую веру. Веру, як у кіраўніка сінагогі Яіра, які так добра ведаў Езуса і так давяраўся Яго моцы, што чакаў абсалютна па-людску немагчымага: што Езус, калі толькі захоча, верне жыццё яго любімай маленькай дачушцы. Што ўрэшце стала фактам. Трэба мець веру змучанай жанчыны, якая 12 гадоў пакутавала ад крывацёку і траціла ўсю маёмасць на лекараў, а ў выніку адчувала сябе яшчэ горш (параўн. Мк 5, 21–43). Тым не менш, яе натхняла надзея: была гатова змагацца да канца, пакуль нарэшце Езус не заўважыў яе веру і не выканаў жаданне сэрца.
Хрыстос сёння падобным чынам рэагуе на нас. Адразу ж устае і прыходзіць, калі хтосьці звяртаецца да Яго з просьбай. Без прамаруджвання кідаецца на дапамогу. І тады, і сёння чалавечая бяда і адданая вера, а таксама выказаныя просьбы глыбока кранаюць Езуса. Таму будзьма – без усялякіх перашкод і сумненняў – людзьмі вялікіх жаданняў і непахіснай надзеі. Не дазвольма засланіць ад нас ці адабраць вялікія даброты, абяцаныя Панам.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 102 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.