ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
Як распазнаць момант, калі ўжо варта ісці да споведзі з-за штодзённых грахоў?
Касцёльны наказ, а таксама Кодэкс кананічнага права прадпісваюць вернікам спавядацца прынамсі раз на год (параўн. ККП 920). Падобна і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла заахвочвае заўсёды прымаць св. Камунію падчас удзелу ў Эўхарыстыі, абавязваючы вернікаў да гэтага як мінімум адзін раз на год, асабліва ў Велікодны перыяд. Але, з іншага боку, Касцёл рэкамендуе прымаць св. Камунію ў нядзелю і святочныя дні або часцей, нават штодзённа (параўн. ККК 1389). †
Разам з тым, неабходна памятаць, што кожны хрысціянін пакліканы Богам да дасканаласці і да святасці: “Будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны” (параўн. Мц 5, 48). Таму трэба імкнуцца заўсёды прабываць у стане асвячальнай ласкі і не адкладаць паяднання з Богам і Касцёлам пасля смяротнага граху. Нават калі ўдаецца пазбягаць смяротных грахоў, нельга вельмі доўга трываць у грахах паўсядзённых. Пажадана спавядацца не радзей, чым раз у месяц, асабліва перад вялікімі касцёльнымі святамі. Напярэдадні важных жыццёвых падзей, напрыклад, па дасягненні паўналецця, перад прыняццем сакрамантаў сужэнства, канфірмацыі ці намашчэння хворых або таксама ў цяжкай хваробе можна здзейсніць генеральную споведзь – зрабіць рахунак сумлення з усяго жыцця або з яго працяглага перыяду і вызнаць усе грахі, якія ўдасца ўзгадаць.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.