ГРОДНА
Пятніца,
11 ліпеня 2025 года |
Кожны мае свой крыж

На парозе гэтага святога часу, які дае нам Пан, трэба крыху спыніцца і паразважаць пра сябе і сваё жыццё. Трэба па-новаму паглядзець на крыж, які з,яўляецца не толькі цяжарам, але, перш за ўсё, знакам вялікай любові Езуса да чалавека. †
Хрыстос запрашае нас у гэтым Вялікім посце ісці па Яго слядах. “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною” (Лк 9, 23). Кожны мае свой крыж, большы ці меншы, адпаведны сабе, які пэўным чынам нас змярцвяе, заклікае адрачыся ад самога сябе, адмовіцца ад самалюбства, уласнага “я” і з любові да Бога прыняць свайго бліжняга такім, які ён ёсць, аказваючы яму любоў, цярплівасць, далікатнасць і пачцівасць, молячыся за яго.
Ахвяруйма Усемагутнаму тое, што нам дарагога варта, што ламае нашу ўпартую волю, а не проста адмову ад салодкага ці якога-небудзь смачнага куска. Больш прыемным для Бога будзе, напрыклад, адмова ад нейкага серыяла, які не ўзбагачае душу, а толькі задавальняе цікаўнасць. Ахвяра, складзеная ў інтэнцыі грэшнікаў, можа дапамагчы камусьці вызваліцца ад залежнасці, якая мучыць яго душу.
Няхай сёлетні Вялікі пост, пражыты ў духу пакоры і з пакаянным сэрцам, стане часам складання ахвяр нашым штодзённым жыццём і наблізіць нас да Уваскрасення!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 174 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.