ГРОДНА
Пятніца,
17 студзеня 2025 года |
Ці існуе Божы план для кожнага чалавека?
“Бласлаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які блаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным бласлаўленнем на нябёсах і выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, якою Ён адарыў нас ва Умілаваным” (Эф 1, 3–6).†
Словы Святога Пісання падкрэсліваюць, што для кожнага чалавека Бог падрыхтаваў асабісты план збаўлення. Кожны чалавек не выпадковы, ён не выпадкова нарадзіўся ў той ці іншай сям’і, месцы, асяроддзі. У першую чаргу, ён пакліканы да збаўлення. Таксама кожны мае асабістыя пакліканні, індывідуальны жыццёвы шлях, ідучы якім дойдзе да збаўлення. Бог шануе нашу вольную волю, таму не змушае, а толькі заклікае да прыняцця Яго намераў паводле жыцця канкрэтнай асобы. Заданне кожнага ў тым, каб распазнаваць і старанна выконваць Божую волю, супрацоўнічаць з ласкай Пана. Гледзячы на ўласныя таленты і здольнасці, разважаючы падчас асабістай малітвы, чалавек можа паволі распазнаць Божы план паводле сябе і асабіста вырашыць, прымаць запрашэнне Усемагутнага ці не.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.