ГРОДНА
Аўторак,
21 студзеня 2025 года |
Праект “Right Song”, або пра правільны падыход да шлюбнай цырымоніі
Што можа аб’ядноўваць маркетолага-эканаміста, спецыяліста ў сферы энергетыкі, студэнтку факультэта журналістыкі і школьніцу, якая марыць аб IT-сферы? Зразумела: тое, што заўсёды наймацней аб’ядноўвала і збірала разам самых розных асоб – вера ў Хрыста. Толькі ў нашых сённяшніх герояў ёсць яшчэ адзін супольны падмурак – любоў да музыкі, якая перарасла ў праект “Right Song” па музычным суправаджэнні літургіі сакраманту шлюбу.
Рэната, Юрый, Ангеліна і Анастасія даўно з’яўляюцца часткай моладзі і хору ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Як яны самі ўпэўнены, Бог даўно меў план на тое, каб іх жыццёвыя шляхі перапляліся яшчэ мацней. І цяпер маладзёны з’яўляюцца сведкамі таго, што на Божыя справы заўсёды можна знайсці час. †
Рэната скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і цяпер з-за працы жыве на два гарады – будні ў Мінску, выхадныя ў Лідзе. Яна заўсёды знаходзіць час на рэпетыцыі. Юрый, энергетык, які не можа расстацца з музыкай, вельмі любіць граць на гітары ў гурце. Ангеліна навучаецца ў Польшчы, аднак цешыцца, што з-за дыстанцыйнай формы навучання можа быць часткай каманды “Right Song”. У сваю чаргу школьніца Анастасія моцна натхняецца выступленнямі ў межах пректа.
– Як узнікла ідэя стварыць “Right Song”? Якая мэта праекта?
– Узнікненне гурта можна назваць гісторыяй аднаго вечара. Ці мелі Вы калі-небудзь пачуццё, нібы павінны зрабіць штосьці менавіта цяпер? У нас так адбылося год таму. Мы сядзелі на тэрасе, пілі гарбату, размаўлялі пра ўсё на свеце, а пасля раптам прыйшлі да высновы, што трэба аб’яднаць нашы таленты – спеў і ігру на гітары – з верай у Бога. Госпад кожнага надзяляе здольнасцямі, і наша справа – выкарыстаць іх дзеля служэння бліжнім, рабіць іх жыццё больш прыгожым.
Разважаючы гэтую думку, зразумелі, што найлепшы спосаб для нас – гэта музыкальна спадарожнічаць сужэнцам падчас сакраманту шлюбу, упрыгожваць цырымонію. Мы хочам зрабіць акцэнт на тым, што падчас вяселля самае галоўнае – не выкуп нявесты, не картэж, не поўны ежы стол, але момант шлюбу. А што яшчэ можа расчуліць так, як набожны спеў? Тады клятва, дадзеная ў святыні, насамрэч запомніцца назаўсёды.
Ідэю падтрымалі святары, падзяліліся парадамі, як гэта зрабіць больш правільна. Так і нарадзіўся “Right Song”.
Шлюб – гэта атрыманне Божага бласлаўлення для кожнага з сужэнцаў паасобку і для саюза цалкам – на трыванне ў любові і на патомства. Цяпер мы гэта разумеем поўнасцю і хочам рабіць сакрамант сужэнства больш узнёслым.
– Дзе і калі Вы ўпершыню суправаджалі шлюб? Падзяліцеся ўражаннямі.
– Гэта было ў кастрычніку мінулага года ў вёсцы Данюшава недалёка ад Смаргоні, на вяселлі ў цудоўнай пары Веранікі і Леаніда. Не абышлося без прыгод: захварэў наш гітарыст, і за тыдзень да выступлення мы засталіся без інструмента і машыны. Аднак, дзякуй Богу, у парафіяльнай супольнасці, як у сям’і: адразу знайшоўся хлопец, які замяніў гітарыста, а адзін са святароў пагадзіўся даставіць нас на месца.
Зразумела, мы хваляваліся, але падчас шлюбу ўсё прайшло як па масле. Па дарозе дадому доўга не маглі супакоіцца ад безлічы эмоцый.
– Які шлюб запомніўся больш за іншыя? Чаму?
– Кожная сустрэча з сужэнцамі асаблівая для нас. Аднак пакуль найбольш яскравым у памяці застаецца шлюб Яна і Гражыны ў Росі. Прыгожы, утульны касцёл, вельмі адкрытыя, добрыя людзі. Іх любоў можна было адчуць. Гэта стала сапраўдным сведчаннем стварэння сям’і і Божага бласлаўлення.
– Вы дорыце людзям свой час, свае таленты і малітвы спевам. Што маеце з праекта ўзамен?
– Самае каштоўнае – эмоцыі, якія нельга апісаць. Магчымасць развівацца прафесійна і духоўна. Знаёмства з новымі людзьмі і новымі месцамі, бо кожнай цырымоніі папярэднічае маленькае падарожжа. Мы не маем ніякай устаноўленай платы за прыезд. Аднак маладажоны з уласнага жадання складваюць ахвяраванні, і, канешне, гэта вельмі прыемна.
– Што ўваходзіць у г. зв. “пакет паслуг”, і як можна запрасіць Вас на шлюб?
– Мы цалкам музычна аздабляем цырымонію шлюбу, бярэм на сябе чытанні. Да кожнай пары маем індывідуальны падыход, улічваем усе пажаданні. Дапамагаем больш насычана адчуць важнасць гэтай падзеі.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 345 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.