ГРОДНА
Нядзеля,
12 студзеня 2025 года |
Брамы Іерусаліма будуць адноўлены...
Сёлета, калі перажываем 30-ую гадавіну адраджэння касцёльных структур у Беларусі, нам давялося дасведчыць боль і смутак, выкліканы бездапаможнасцю перад пажарам, які атакаваў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
З Божай дапамогай былі выратаваны Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці Божай, а сам будынак касцёла, які з’яўляецца важным цэнтрам духоўнага жыцця, а таксама ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва, быў моцна пашкоджаны. †

Святыня, пабудаваная нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці, патрабуе рэстаўрацыі, каб зноў прымаць паломнікаў.
Няхай Божы Провід накіроўвае нас на шляхі надзеі, каб, аднаўляючы матэрыяльнае, змаглі ўмацаваць духоўнае і праславіць нашага Пана і Творцу.
Будзем верыць, што дзякуючы сумесным намаганням і, перш за ўсё, з Божай дапамогай наш нацыянальны санктуарый адновіць свой бляск: “Брамы Іерусаліма будуць адноўлены, […] гучаць будуць песнямі радасці, і ўсе яго дамы будуць усклікаць: «Алелюя, хай будзе праслаўлены Бог Ізраілеў! »” (Тоб 13, 17. 18).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 354 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.