ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
30-ая гадавіна прыняцця біскупскай сакры пастыра дыяцэзіі

У гэты дзень вернікі маглі не толькі маліцца за свайго пастыра, але і асабіста выказаць яму віншаванні.
Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначаў 30-годдзе прыняцця біскупскай сакры. Яна адбылася 23 мая 1991 года ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Галоўным кансэкратарам пасвячэння быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. †
У гэты важны для сябе дзень іерарх наведаў дзве парафіяльныя супольнасці нашай дыяцэзіі – санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі і парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Цэлебруючы ўрачыстыя св. Імшы ў гэтых святынях, іерарх сваімі малітвамі ахінаў усіх, хто стварае Гродзенскі Касцёл – вернікаў і духавенства. Падчас гэтых Эўхарыстый біскуп таксама ўдзяліў вернікам сакрамант хрысціянскай сталасці.
Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне звярнуўся з асаблівай просьбай да маладых людзей, каб адкрыліся на дар Духа, які пакажа ім правільны шлях, навучыць паўнаце Праўды і надасць глыбокі сэнс чалавечаму і хрысціянскаму існаванню.
Ва ўсіх святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі асаблівым чынам маліліся за свайго пастыра, які кіруе дыяцэзіяй з моманту яе ўзнікнення, а таксама, дзякуючы Пану Богу за ўсе дары і ласкі, праспявалі радаснае “Te Deum laudamus”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.