ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
13 чэрвеня 2021 года
☙✿❧
Паважанай Сястры
з нагоды імянін шчыра жадаем патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі святога заступніка і ўсяго самага лепшага. Няхай Вашы планы і намеры рэалізуюцца, а Маці Божая нястомна падтрымлівае на шляху да Пана.Антоніі Шэйгерэвіч Вернікі парафій Поразава і Свіслач
|
☙✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння i імянiн складаем найлепшыя пажаданнi. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, а Пан Бог надалей бласлаўляе Ваша нястомнае служэнне i праяўляе да Вас бязмежную мiласэрнасць. Шчыра дзякуем за старанне, каб як мага даступней растлумачыць нам Божае слова.Антонiю Пажэцкаму Парафiяне касцёла св. Францiшка з Асізі ў Свiслачы
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень, радасці і аптымізму, нястомнасці ў душпастырскай паслузе, а таксама добрых людзей навокал. Няхай міласэрны Бог заўсёды Вас бласлаўляе.Антонію Філіпчыку З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
з нагоды імянін і дня нараджэння сардэчна жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Панны Марыі і святога заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, добрага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах. Шчыра дзякуем за клопат пра нас.Антонію Філіпчыку З малітвай удзячныя парафіяне, Кола Жывога Ружанца Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
☙✿❧
Паважанай Сястры Антаніне
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць радасць і спакой, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў. Няхай святая заступніца апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Панна Марыя адорваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень Вашага жыцця.З малітвай удзячныя парафіяне, Кола Жывога Ружанца Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям.Антонію Казлоўскаму Парафіяне з в. Малінавая
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя на доўгія гады, неабходных сіл для рэалізацыі намераў, аптымізму і як мага больш адкрытых ды шчырых сэрцаў на жыццёвым шляху. Няхай Езус Хрыстус напаўняе Вас сваёй моцай і радасцю кожны дзень.Міхалу Ластоўскаму З малітвай Андрэй Слонімец, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі і ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі
☙✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
З нагоды юбілейнага дня нараджэння сардэчна жадаем, каб кожны новы дзень прыносіў Вам толькі добрыя весткі, сэрца не краналі трывога і смутак, а служэнне прыносіла толькі задавальненне і радасць. Няхай агеньчык дабрыні, запалены Богам у Вашым сэрцы, гарыць на працягу ўсяго жыцця і ніколі не гасне. Дзякуем Усемагутнаму за дар Вашага святарства, бясконцую адданасць Касцёлу і любоў да людзей. Ад усяго сэрца просім у Пана для Вас вялікай цярплівасці і сіл. Жадаем здароўя на доўгія гады, душэўнага святла і супакою, Божай дапамогі і бласлаўлення ў жыццёвых справах і добрых пачынаннях. Няхай Пан Бог за ўсё Вас узнагародзіць!Здзіслаў Пікула! З малітвай, павагай і любоўю Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды юбілею 70-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчасця, радасці і надзеі на кожны дзень, мудрасці і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік заўсёды Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Сардэчна ўдзячны Вам за працу па аднаўленні нашай святыні і хрысціянскай веры. Няхай Пан узнагародзіць Вас усімі дабротамі.Здзіславу Пікулу З малітвай парафіяне з Варнянаў і Вароны
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 20-ай гадавіны святарства шчыра жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і клопат пра людзей заўсёды будуць для вернікаў прыкладам жыцця, а любоў і супакой застаюцца назаўсёды ў Вашым сэрцы!Алегу Жураўскаму Парафiяне з Наваельнi
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб здароўе было моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай на дарозе, указанай Богам, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, адорваючы бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух, жывы агеньчык якога ззяе ў Вашым сэрцы, будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем мноства радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.Уладзіміру Гуляю Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
☙✿❧
Паважанай Сястры
з нагоды юбілею з дня нараджэння шчыра жадаем Божага бласлаўлення. Няхай Езус заўсёды жыве ў Вашым сэрцы і напаўняе яго яшчэ большай верай, цярплівасцю, любоўю да дзетак, якіх Вы вучыце пазнаваць Пана. Дзякуем Богу за Ваша служэнне ў нашай парафіі, за дабрыню і адкрытасць, клопат пра дзяцей і капліцу, за заўсёды цудоўна ўпрыгожаны алтар. Мы вельмі Вас цэнім і молімся аб доўгіх гадах жыцця, моцным здароўі, радасці і шчасці для Вас!Магдаліне Кулай З малітвай Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб міласэрны Бог праз нашы малітвы ўзнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю і нязгасным запалам у шчырай ды адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца ды ахіне ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы крочым разам з Вамі. Дзякуем за дабрыню, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас і за Божае слова, якое засяваеце ў нашых сэрцах. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін на працягу ўсяго жыцця.Міхалу Ластоўскаму З павагай і малітвай вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды 17-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і служэння ў нашай парафіі жадаем бласлаўлення ад Усемагутнага і Яго ласкаў на кожны дзень душпастырскай службы. Няхай Хрыстос заўсёды будзе для Вас Прыкладам і надзейным Правадніком, а Маці Божая прытуляе да свайго мацярынскага сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла. Няхай Божае слова з Вашых вуснаў у моцы Святога Духа даходзіць да нашых сэрцаў, а Ваша сэрца хай заўсёды будзе напоўнена Божай любоўю і святлом, каб з радасцю служылі Богу і нам, парафіянам. Жадаем здароўя, цярплівасці і шчаслівай усмешкі на твары. Няхай наш святы заступнік Ян Павел ІІ будзе побач, а Ваша жыццё і шлях служэння будзе плённым і шчаслівым!Яўгену Учкуронісу З малітвай Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
ў дзень нараджэння жадаем добрага здароўя, радасці ў душпастырскай паслузе і сіл для рэалізацыі планаў. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашага святарства, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай вера становіцца яшчэ больш заўзятай, а прамаўляемае Вамі Божае слова глыбей трапляе ў сэрцы вернікаў.Раману Ялоўчыку Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай жыццё з верай, надзеяй і любоўю прынясе Вам Божае бласлаўленне, здароўе заўсёды спрыяе, шчасце і радасць будуць Вашымі нястомнымі спадарожнікамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды мае Вас у сваёй апецы.Алегу Яновічу Удзячныя парафіяне і апостальства “Маргарытка” з Воўпы
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, Божай ласкі і дароў Святога Духа ў выкананні душпастырскага служэння. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе прасякнуты радасцю і непагасным аптымізмам, Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёй бясконцай любоўю, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі ў кожную хвіліну дня і ночы. Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем, радасцю, дабрынёй і надзеяй.Антонію Казлоўскаму Удзячныя парафіяне з в. Вішнева
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, стойкасцю і сілай, Маці Божая апекуецца Вамі і атуляе плашчом любові Беззаганнага Сэрца, а Святы Дух спасылае свае дары, асвячае шлях і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, лагодную ўсмешку, добрае сэрца і мудрыя павучанні.Ігару Анісімаву Малітоўная група і парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
☙✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, радасці на кожны дзень, супакою ў сэрцы. Няхай Святы Дух падтрымлівае Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік заўсёды Вамі апекуюцца.Казіміру Енджэйчаку Валерый, Вераніка, Яна
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.