ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Пілігрымка Маці Божай па Беларусі

З жыцця Касцёла

За тыдзень Багародзіца ў сваіх цудадзейных абразах пераадолела больш за 2 500 кіламетраў, беручы пад сваю апеку беларускі народ.
12–18 чэрвеня адбылася аўтамабільная пілігрымка копій найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы. За гэты час яны пераадолелі больш за 2 500 кіламетраў. Пілігрымка распачалася і скончылася ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Копіі абразоў з Будслава, Браслава, Брэста, Бялынічаў, Гродна, Гудагая, Лагішына і Тракеляў правезлі ўздоўж межаў Беларусі. Іх арыгіналы былі ў свой час каранаваны папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі і за яе межамі.
   Малітоўная акцыя была арганізавана кс. канонікам Уладзіславам Завальнюком, пробашчам парафіі cв. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). Падчас пілігрымкі яе ўдзельнікі посцілі і маліліся за нашу краіну, за з’яднанне беларускага народа, хутчэйшае аднаўленне будслаўскага санктуарыя пасля пажару, за ўсіх жыхароў краіны і ўмацаванне міжканфесійнага міру.
    Пасля заканчэння пілігрымкі копіі абразоў Багародзіцы з васьмі беларускіх санктуарыяў на працягу некаторага часу заставаліся ў катэдральнай базіліцы ў Гродне, дзе іх маглі ўшаноўваць вернікі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.