ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
З місіяй у Мексіку
Рэната Белая пакінула Гродна 12 гадоў таму. Скончыўшы школу, дзяўчына паехала ў Польшчу, дзе вучылася на факультэце польскай філалогіі, а нядаўна ў дадатак абараніла дыплом магістра тэалогіі. Жыве Рэната ў Кракаве, дзе піша для каталіцкага часопіса “Niedziela.pl” і вядзе “Ogród Maryi” (“Сад Марыі”) – каталіцкую супольнасць для жанчын, накіраваную на раскрыццё жаноцкасці і павышэнне чалавечай годнасці.
Акрамя гэтага, дзяўчына з’яўляецца місіянеркай. Два гады таму яна была на сваіх першых місіях у Мексіцы і, пранікнуўшыся пакутамі асобных груп людзей, неўзабаве ізноў збіраецца наведаць гэтую краіну.

Мэта – спаткаць чалавека
“Я здаўна захаплялася асобамі, якія служаць у якасці місіянераў, могуць сарвацца і паехаць далёка, цалкам аддаючы сябе Божаму Провіду. І, зразумела, сама мела ў сэрцы глыбокае жаданне служыць людзям у якасці місіянеркі. Дзякуй Усявышняму, да майго жадання далучыліся спрыяльныя акалічнасці”, – дзеліцца Рэната. †

Некалькі гадоў таму дзяўчына паехала працаваць у ЗША. Адтуль рукой падаць да Мексікі. Рэната, ведаючы, што гэтая краіна мае шмат унутраных праблем – карупцыя, наркотыкі, шматлікія забойствы, бездань розніцы паміж беднымі і багатымі, – вырашыла з’ездзіць у Мексіку, каб сваімі вачыма ўбачыць велічыню патрэбы. “У першую чаргу, я накіравалася ў санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай. Пасля правяла ў гэтым святым месцы шмат гадзін на малітве, просячы Святога Духа аб распазнанні сваіх прагненняў і дастатковасці сіл у імкненні служыць мексіканцам”, – распавядае дзяўчына.
Капліца са смецця
Неўзабаве Рэната апынулася ў Мексіцы ўжо ў якасці місіянеркі, адпаведна падрыхтаваная да таго, каб годна служыць людзям. Адно з месцаў, дзе ёй давялося быць памагатай – вялікая звалка смецця. “У Мексіцы сметнікі займаюць безліч гектараў зямлі, гэта сапраўдныя «горы смецця», вялізныя тэрыторыі, якім не бачна канца. І самае прыкрае, што на гэтых звалках гадамі жывуць людзі: будуюць сабе шалашы са смецця, нараджаюць і гадуюць там дзяцей, там жа і працуюць, сегрэгуючы адходы і здаючы іх на перапрацоўку. Найбольш мяне ўразіла тое, што нягледзячы на нястомны клопат пра заспакойванне першасных патрэб яны клапоцяцца і пра духоўнае развіццё. Пасярод звалкі пабудавана капліца з кавалкаў дошак, фанеры і пластыку. Унутры яна цалкам упрыгожана вялікай колькасцю ружанцаў і крыжоў, таксама знойдзеных сярод смецця. І ведаеце, у такой прастаце я ўбачыла жывога Бога. Пра гэта мне засведчыў адзін з мясцовых беднякоў. У лахманах, сярод галечы, ён, адказваючы на маё пытанне «Дзе ж Бог?!», паказаў на сваё сэрца, усміхнуўся і сказаў: «Тут»”, – узгадвае місіянерка.
Проста быць побач
Рэната ўпэўнена, што місіі – гэта не канкрэтны ўчынак. Гэта, перш за ўсё, прысутнасць. “Хараство місій у тым, што табе не трэба мець адмысловых здольнасцей, каб ехаць служыць. Людзі маюць патрэбу ва ўвазе, любові, пашане, а гэта можа даць кожны ў любой форме. Аднойчы я проста падышла да жабрака ля касцёла і запрасіла яго сесці побач са мной на св. Імшы. Ён палову службы паварочваўся да мяне і дзякаваў.
Падышла да малой дзяўчынкі на сметніку і пачала гуляць з ёй – тая адразу «расквітнела» і зрабіла мне малюнак у падзяку. Іншаму я проста вымыла рукі, другога пакарміла, трэцяму падарыла медалік з выявай Марыі…” – дзеліцца Рэната.
Паводле слоў місіянеркі, менавіта такое служэнне моцна ўпісваецца ў стыль Хрыста, які ў евангельскія часы проста быў сярод людзей.
“Убогасць – гэта калі маеш 100 рэчаў, але не можаш данесці любоў”
Чарговае месца, дзе давялося служыць Рэнаце – “Дом убогіх жанчын”. Ён з’яўляецца прытулкам для тых асоб, якія зацяжарылі ў падлеткавым узросце, страцілі працу, жыллё, мелі цяжкі развод з мужам або яшчэ больш трагічнае мінулае – перажылі шмат абортаў ці былі выкрадзены для заняцця прастытуцыяй. У Доме жанчынам аказваюць неабходную матэрыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу.
“Мне найбольш запомнілася жанчына, якая трапіла ў гэты дом з палону прастытуцыі, а пасля сама пачала дапамагаць бліжнім. Яна сведчыла, што не памятае нават прыблізную колькасць мужчын, з якімі ёй давялося быць, што страціла фізічную здольнасць мець патомства. Аднак цяпер яна сама з’яўляецца духоўнай матуляй вялікай колькасці дарослых і дзяцей ды праз Хрыста дапамагае ім справіцца з драмай іх жыцця”, – распавядае місіянерка.
Яе абавязкам ў гэтым доме была, ізноў жа, звычайная прысутнасць. “Я слухала гэтых жанчын, ставілася да іх з павагай, якая была ім так моцна патрэбна. Арганізавала адмысловыя рэкалекцыі, падчас якіх распавядала пра іх прыгажосць у вачах Марыі і Яе вялікую любоў да іх. Падарыла кожнай кветачку ружы, якія атрымала са сховішча санктуарыя Маці Божай Гвадэлупскай. Цікава, што людзі кілаграмамі штодзённа нясуць туды кветкі, і прыйшлося рабіць для іх адмысловы склад, бо не змяшчаюцца ў санктуарый”, – адзначае Рэната.
Як заўважыла місіянерка, усе гэтыя жанчыны – ці то са сметніка, ці то з дома для ўбогіх – маюць вялікі “голад” да прыгожага. Знаходзячы на звалцы сукенкі, выбіраюць найпрыгажэйшую, акуратна закалваюць валасы або робяць немудрагелісты макіяж. “Гэта яшчэ раз натхніла мяне на думку, што іх нястача – гэта не тое, чаго хоча для іх Бог. Ён заўсёды прагне для сваіх дзяцей годнасці. Справа ў тым, каб дзякаваць за тое, што маеш, умець дзяліцца і не рабіць са сваіх рэчаў «бажкоў», а мець іх, каб яны служылі табе для годнага, здаровага функцыянавання”, – адзначае місіянерка.
“Місіі – гэта не заморскі край.
Місіяй можа быць твой сусед”
Наперадзе Рэнату чакаюць 2 летнія месяцы валантарыяту ў Мексіцы. Яна едзе туды з валізкай, поўнай ружанцаў, абразкоў ды цацак, і сэрцам, поўным Хрыстовай любові. На сабраныя ахвяраванні збіраецца дапамагаць кропкава: купляць патрабуючым ежу, ваду, лекі.
Нягледзячы на ўвесь запал, дзяўчына прызнаецца, што ізноў неаднарозва прыйдзецца пераступаць праз сябе: харчавацца амаль выключна фасоллю і дыхаць праз рот на сметніку. “Аднак за кожным такім крокам ідзе Божая ласка. І калі я ў чарговы раз пераступаю цераз сябе, я пераступаю да яшчэ большай любові. Бог прагне чалавека”, – падсумоўвае місіянерка.
І праз нас Госпад можа дасягнуць кожнага, дзе б той ні быў, кім бы той ні быў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.